Лінія ў бясконцасць

Латвія, 2018, 75 хв.

Рэжысёр

Робертс Рубінс

Прадзюсер

Антра Цылінска

Cцэнар

Крыста Ваверэ

Правы

Juris Podnieks Studio

Аператар

Улдзіс Янцыс

Вытворчасць

Juris Podnieks Studio

Дакументальны фільм «Лінія ў бясконцасць» прысвечаны таленавітаму артысту балета Аляксею Авечкіну, яго творчым пошукам, поспеху і няўдачам, натхненню, сталасці. Гэта аповед аб шляху з Брэста ў Мінск, пасля – з Беларусі ў Рыгу, дзе ён раскрыўся як мастак і здабыў славу. Гледачы даведваюцца аб важнейшых падзеях з жыцця танцоўшчыка і адкрываюць для сябе яго творчую асобу. Аляксей цалкам аддаваў сябе мастацтву, яго жыццё на сцэне – бесперапыннае самаспальванне. Магчыма, менавіта таму ён пакінуў гэты свет недаравальна рана.


ПРА РЭЖЫСЁРА
Робертс Рубінс - 1

Робертс Рубінс

Латвійскі рэжысёр-дакументаліст. Вывучаў рэжысуру кіно ў Латвійскай акадэміі культуры. Поўнаметражны дакументальны фільм «Як справы, Рудольф Мінг?» зрабіў яго імя вядомым у свеце кіно на міжнародным узроўні. Працаваў на тэлебачанні і ў рэкламе. Прымаў удзел у шматлікіх культурных мерапрыемствах у якасці мастацкага кіраўніка, супрацоўнічаў з Латвійскай нацыянальнай операй, Латвійскім нацыянальным канцэртным агенцтвам і некалькімі тэатрамі ў Латвіі. Суаўтар канцэпцыі канцэртнай залы «Прырода».