НЕЗАКОННАНАРОДЖАНАЕ ДЗІЦЯ

Швецыя, Нарвегія, 2017, 57 хв.

Рэжысёр

Кнутэ Вестэр

Прадзюсер

Тэрэза Хёгберг

Cцэнар

Кнутэ Вестэр

Правы

Taskovski Films

Вытворчасць

Bautafilm, Pomor Film

У 1909 годзе ў недэмакратычнай Швецыі на свет з’яўляецца пазашлюбнае дзіця – дзяўчынка па імені Хервар. Яе незамужнюю маці з ганьбай выганяюць з хаты. Непажаданая, не прызнаная грамадствам, Хервар выхоўваецца ў прытулках і сіроцкіх дамах. Усё сваё дарослае жыццё яна прысвячае барацьбе за сацыяльную справядлівасць. Будучы ўжо сталай жанчынай, Хервар распавядае нам сваю гісторыю. З дапамогай маляванай анімацыі рэжысёр Кнутэ Вестэр ажыўляе на экране ўспаміны сваёй бабулі і робіць нас сведкамі таго, як грамадства стварае ізгояў з адных, каб аб’яднаць іншых.

ЎЗНАГАРОДЫ
2017 МФ дакументальнага кіно «Хранограф» (Малдова) – лепшы рэжысёр
МФ дакументальнага кіно ў Пярну (Эстонія) – прыз глядацкіх сімпатый
ПРА РЭЖЫСЁРА
Кнутэ Вестэр - 1

Кнутэ Вестэр

Нарадзіўся ў 1977 годзе, навучаўся ў Акадэміі мастацтваў у Умеа і Ёханесбургу. За яго дэбютным дакументальным фільмам «Зваротны адлік жыцця Гзіма» (2012) з’явіўся «Золак у горадзе без назвы», які быў прызнаны лепшым шведскім кароткаметражным фільмам на фестывалі «Tempo» ў 2014 годзе. У 2015 годзе за сваю мастацкую дзейнасць ён атрымаў прыз адукацыйнай асацыяцыі ABF і стыпендыю Шведскага камітэта мастацкіх грантаў. У 2015 годзе быў удзельнікам рэзідэнцыі фонду NARS у Нью-Ёрку, дзе працаваў над фільмам «Незаконнанароджанае дзіця».

Абраная фільмаграфія

2017 Незаконнанароджанае дзіця

2014 Золак у горадзе без назвы

2012 Зваротны адлік жыцця Гзіма

ВІДЭА