Яшчэ адна навіна

Вялікабрытанія, 2017, 84 хв.

Рэжысёр

Орбан Уолес

Прадзюсер

Верыці Уіслакі,
Орбан Уолес

Правы

#EdithParis

Аператар

Джош Элат

Вытворчасць

Wislocki Films, Gallivant Film

У фільме прапанаваны свежы погляд на еўрапейскі міграцыйны крызіс. Спачатку мы бачым плыні бежанцаў, якія скіраваліся ў 2015 годзе на грэчаскі востраў Лесбас, пасля перамяшчаемся з імі ў Венгрыю, Харватыю… Як журналістам, што сутыкнуліся з бязмежнымі пакутамі, захоўваць чалавечнасць і заставацца прафесійна аб’ектыўнымі?

ЎЗНАГАРОДЫ
2017 МКФ у Карлавых Варах (Чэхія) – конкурсная праграма дакументальнага кіно
МКФ у Цюрыху (Швейцарыя)
МФ дакументальнага кіно ў Амстэрдаме (Нідэрланды) – праграма «Best of Fests»
ПРА РЭЖЫСЁРА
Орбан Уолес - 1

Орбан Уолес

Рэжысёр унікальных канцэптуальных відэа, адзначаны ўзнагародамі. Асаблівую ўвагу надае нарысам, цікавым для шырокай публікі. Адзін з заснавальнікаў кампаніі «Gallivant Film». Яго фільмаграфія ўключае такія кароткаметражныя фільмы, як дакументальны фільм «Капенгаген, мюзікл» (2001), драма «Аэрон» (2012, намінацыя на прыз Каралеўскага тэлевізійнага таварыства) і міні-фільм «Misty» (2016). Плануе заняцца рэжысурай поўнаметражных дакументальных фільмаў; «Яшчэ адна навіна» (2017) – першы паспяховы крок у гэтым кірунку.

Абраная фільмаграфія

2017 Яшчэ адна навіна

2016 Misty

2012 Аэрон

2001 Капенгаген, мюзікл

ВІДЭА