Час закрыцця

Швейцарыя, Германія, 2018, 116 хв.

Рэжысёр

Ніколь Фёгеле

Прадзюсер

Аліна Шмід

Cцэнар

Ніколь Фёгеле

Правы

Taskovski Films

Аператар

Штэфан Зік

Вытворчасць

Beauvoir Films

Спадар Ко і яго жонка спадарыня Лінь трымаюць закусачную, дзе гатуюць для гарадскіх паўночнікаў. Яны працуюць па начах, а спяць днём. Для адных наведвальнікаў іх закусачная – толькі піт-стоп, а для іншых робіцца прыстанішчам. Сюды прыходзяць таксісты, гаспадары крам, майстар тату, які жыве побач, сем’і, закаханыя і нават вулічны сабака, які чакае гаспадара. Аднойчы раніцай, вяртаючыся з кірмашу, спадар Ко бярэ іншы накірунак і едзе да мора… Фільм – кінароздум аб пераходных момантах жыцця. Падарожжа, якое заглыбляе нас у калейдаскоп корераў і адчуванняў.

ЎЗНАГАРОДЫ
2018 МКФ у Лакарна (Швейцарыя) – конкурсная праграма «Сучасныя кінематаграфісты»
ПРА РЭЖЫСЁРА
Ніколь Фёгеле - 1

Ніколь Фёгеле

Нарадзілася ў 1983 годзе ў Грэтцэнбаху, Швейцарыя. Працавала журналістам і рэпарцёрам некалькіх праграм Швейцарскага тэлебачання (SRF). У 2010 годзе паступіла ў Акадэмію кіно Бадэн-Вюртэмберга, каб вывучаць дакументальнае кіно. Там зняла свой першы дакументальны фільм «Спадарыня Луслі», які атрымаў прыз на МКФ «Visions du Réel» у 2013 годзе. Прэм'ера яе фільма-эсэ «Туман» адбылася ў 2014 годзе на Берлінскім МКФ, пазней гэта работа была ўдзельнікам розных міжнародных фестываляў.

Абраная фільмаграфія

2014 Туман

2013 Спадарыня Луслі