ЛЕНІНАПАД

Украіна, 2017, 11 хв.

Рэжысёр

Святлана Шымко

Прадзюсер

Юлія Сердзюкова

Cцэнар

Святлана Шымко

Правы

Грамадскае аб’яднанне «Південь»

Аператар

Святлана Шымко

Вытворчасць

Святлана Шымко

Іранічны дакументальны фільм пра развітанне з савецкай эпохай у Украіне. Падчас спірытычнага сеанса з духам Леніна мы даведваемся пра наша мінулае, сучаснае і будучае. Фільм паказвае росквіт і заняпад ідалаў, а  таксама фантастычнае замагільнае жыццё прывідаў гісторыі. Стужка натхнёная прынятымі Вярхоўнай Радай Украіны ў 2015 годзе законамі, якія асуджваюць савецкі таталітарны рэжым і забараняюць выкарыстанне камуністычнай сімволікі.

ЎЗНАГАРОДЫ
2017 МФ дакументальнага кіно пра правы людзей «Docudays UA» (Украіна) – спецыяльная згадка
ПРА РЭЖЫСЁРА
Святлана Шымко - 1

Святлана Шымко

Незалежны ўкраінскі рэжысёр, выпускніца міжнароднай магістарскай праграмы па рэжысуры дакументальнага кіно «DocNomads». Яе кароткаметражныя фільмы станавіліся прызёрамі розных міжнародных кінафестываляў. Займаецца распрацоўкай палітычных, сацыяльных і фемінісцкіх тэмаў у дакументалістыцы.

Абраная фільмаграфія

2017 Ленінапад

ВІДЭА