НІЧАВУД

Францыя, Германія, 2016, 85 хв.

Рэжысёр

Соня Кронлунд

Прадзюсер

Лоран Лаволе,
Мелані Андэрнах

Cцэнар

Соня Кронлунд

Правы

Pyramide International

Аператар

Аляксандар Нанау, Эрык Гішар

Вытворчасць

Gloria Films, Made in Germany

Салім Шахін, самы папулярны і пладавіты акцёр Афганістана, адпраўляецца ў падарожжа за 100 км ад Кабула, каб паказаць некалькі з 110 сваіх фільмаў і за адным захадам зняць наступны. Разам з ім едзе трупа яго эксцэнтрычных акцёраў. «Нічавуд» – гэта гісторыя сапраўднага кінамана, які, ажыццяўляючы свае дзіцячыя мары, ужо больш за 30 гадоў здымае малабюджэтныя фільмы у краіне заўсёднай вайны.

ЎЗНАГАРОДЫ
2017 Кінафестываль «Biografilm» (Італія) – спецыяльная згадка журы конкурсу дэбютных фільмаў; прэмія «Жыццёвыя гісторыі» за лепшы біяграфічны фільм
ПРА РЭЖЫСЁРА
Соня Кронлунд - 1

Соня Кронлунд

Нарадзілася ў сям’і францужанкі і шведа, скончыла прэстыжную Вышэйшую нармальную школу ў Парыжы, займаецца напісаннем сцэнарыяў, здымае дакументальныя фільмы і праграмы для тэлебачання. Праяўляе асаблівую цікаўнасць да Ірана і Афганістана, бываючы там апошнія 15 гадоў. Зрабіла некалькі дакументальных праектаў, для тэлебачання і радыё, прысвечаных гэтым краінам. «Нічавуд» – яе першы поўнаметражны фільм

Абраная фільмаграфія

2016 Нічавуд

ВІДЭА