Я ГЕРАКЛ

Румынія, 2017, 69 хв.

Рэжысёр

Марыус Якаб

Прадзюсер

Марыус Якаб,
Ірына Малча,
Карына Гліга

Cцэнар

Марыус Якаб

Правы

Manekino Film

Аператар

Марыус Якаб

Вытворчасць

Manekino Film, Docdays, HBO Romania

Бэіле-Еркулане, названы ў гонар вядомага старажытнагрэчаскага паўбога, адзін з найстарэйшых еўрапейскіх курортаў, у гаючых водах якога стагоддзі таму песцілі целы каралі і каралевы. Цяпер у яго лабірынтах у пагоні за прыгожым і здаровым целам блукаюць прадстаўнікі сярэдняга класа. Рэлу, Міцікэ і Джэлу, тры масажысты-самавучкі, працуюць гідамі па гэтым усходнееўрапейскім Эдэме і разам ствараюць абсурдны партрэт сучаснага Геракла.

ПРА РЭЖЫСЁРА
Марыус Якаб - 1

Марыус Якаб

Румынскі рэжысёр і аператар, адзін з заснавальнікаў прадзюсарскай кампаніі «Manekino Film». З 2008 года працуе старэйшым выкладчыкам кафедры аператарскага майстэрства ў Нацыянальным універсітэце тэатра і кіно ў Бухарэсце, у 2016 годзе атрымаў вучоную ступень. Яго аператарская фільмаграфія ўключае некалькі фільмаў-удзельнікаў прэстыжных кінафестываляў у Лакарна, Берліне, Ратэрдаме, Сараева і г.д. У якасці рэжысёра зняў адзначаны ўзнагародамі кароткаметражны фільм «24 вёдры, 7 мышэй, 18 гадоў» (2012).

Абраная фільмаграфія

2016 Я Геракл

2012 24 вёдры, 7 мышэй, 18 гадоў