Фестываль

Польшча, 2017, 85 хв.

Рэжысёр

Томаш Вольскі,
Ганна Гаўліта

Cцэнар

Томаш Вольскі,
Ганна Гаўліта

Правы

Кракаўскі фонд кіно

Аператар

Томаш Вольскі

Вытворчасць

Kijora Films

Для музыканта з абсалютным слыхам кожнае выступленне – гэта і ўрок, і спроба паспрачацца са славутымі папярэднікамі. Мы назіраем, як падчас 12-га Міжнароднага музычнага фестывалю «Шапэн і яго Еўропа» артысты рыхтуюцца да выступленняў. Бяром удзел у рэпетыцыі, на якой яны ўдасканальваюць майстэрства, і атрымоўваем асалоду ад кожнай музычнай фразы, якую яны выконваюць. Выступы і спрэчкі, падрыхтоўка перад выхадам на сцэну складаюцца ва ўнікальны партрэт музыкантаў. І хоць кожны імкнецца ідэальна выканаць творы, іншы раз пасля канцэрта яны адчуваюць тое, што Рубінштэйн вызначыў як demi-succès (палавінчаты поспех).

ЎЗНАГАРОДЫ
2017 Кракаўскі МКФ (Польшча) – конкурсная праграма
2018 МКФ «Seeyousound» (Італія) – конкурсная праграма
МКФ «Beldocs» (Сербія) – конкурсная праграма
ММКФ ў Чачхоне (Паўднёвая Карэя) – паказ
ПРА РЭЖЫСЁРА
Томаш Вольскі - 1

Томаш Вольскі

Нарадзіўся ў 1977 годзе, скончыў Ягелонскі ўніверсітэт (журналістыка) і Кінашколу Анджэя Вайды. Працаваў асістэнтам Яцака Блавута («Мёртванароджаны», 2004), рабіў мантаж фільмаў Пятра Стасіка і Ганны Гаўліты. Сярод яго дакументальных фільмаў – «Цішыня», «Клініка», «Залатая рыбка», «Акцёры», «Дактары» і «Фестываль». Атрымаў некалькі фестывальных прэмій, у тым ліку ўзнагароду МКФ «Premiers Plans» у Анжэ за кароткаметражны ігравы фільм «Дачка» (2015).

Абраная фільмаграфія

2017 Фестываль

2009 Акцёры

2008 Залатая рыбка

2006 Клініка

2004 Цішыня

Ганна Гаўліта - 1

Ганна Гаўліта

Прадзюсар (KIJORA) і дырэктар карцін, заснавальнік фондаў Інстытут дакументальнага кіно, «Tensa», «MUCK IN»; прадзюсар і дырэктар некалькіх фільмаў Томаша Вольскага і Пятра Стасіка; юрысконсульт. Працавала над эксперыментальным дакументальным фільмам «Опера пра Польшчу» Пятра Стасіка, першым мастацкім фільмам «Ура! Мы яшчэ жывыя» Агнешкі Польскай. Як рэжысёр дэбютавала дакументальным фільмам «Krzyżoki».

Абраная фільмаграфія

2017 Фестываль