Джачынта Шэльсі. Першы рух нерухомага
Рэжысёр
Себасцьяна д‘Аяла Вальва
Прадзюсер
Нікаля Лёсу
Cцэнар
Себасцьяна д‘Аяла Вальва
Правы
Ramonda Ink SAS
Аператар
Себасцьяна д‘Аяла Вальва, Аліўе Шамбон, Марк Адэргаль, Тама Брэмон, Стэфан Сапарыто, Агасціна Вертучы, Фелычэ д’Агасціна
Вытворчасць
Les Films de la Butte, Ideacinema
Калі Себасцьяна д‘Аяла Вальва, аўтару фільма, было дзесяць, бацька пазнаёміў яго з музыкай свайго стрыечнага брата, кампазітара Джачынта Шэльсі.Яна спалохала хлопчыка. А зараз, праз шмат гадоў, ён спрабуе спасцігнуць свет кампазітара, які цяглы час заставаўся невядомым, музыкі-самотніка з нестандартным мысленнем. Шэльсі сцвярджаў, што музыка даравана яму багамі. Гэты неардынарны чалавек ажывае ва ўспамінах спевакоў і музыкаў, у магутных візуальных вобразах-асацыяцыях. Мы адчуваем яго прысутнасць нават у прыродзе: кажуць, што яго дух перасяліўся ў пальму. І, безумоўна, ён жыве ў сваёй загадкавай, нібы іншасветнай музыцы.

Себасцьяна д‘Аяла Вальва
Нарадзіўся ў 1978 годзе ў Лондане. Рэжысёр італа-англійскага паходжання, жыве ў Францыі. Вучыўся ў французскім ліцэі ў Рыме, скончыў Сасекскі ўніверсітэт (міжнародныя адносіны). Пазней пераехаў у Парыж, атрымаў ступень магістра паліталогіі ў Інстытуце палітычных даследаванняў. З 2005 года зняў некалькі дакументальных фільмаў для французскага тэлебачання.