Дзяржаўнае пахаванне

Нідэрланды, Літва, 2019, 135 хв.

Рэжысёр

Сяргей Лазніца

Прадзюсер

Сяргей Лазніца,
Марыя Шустава

Cцэнар

Сяргей Лазніца

Правы

ATOMS & VOID BV

Вытворчасць

ATOMS & VOID, Studio Uljana Kim

Фільм, заснаваны на ўнікальным, практычна невядомым раней архіўным матэрыяле сакавіка 1953 года, паказвае пахаванне Іосіфа Сталіна як кульмінацыйны момант культу асобы дыктатара. Навіна аб смерці Сталіна шакавала ўвесь Савецкі Саюз. На цырымонію развітання прыйшлі тысячы чалавек. Мы назіраем за грандыёзным спектаклем, у які ператварылася пахаванне, і атрымоўваем беспрэцэдэнтны доступ да драматычнага і абсурднага досведу жыцця і смерці ў часы Сталіна. Відавочна, што ля вытокаў культу асобы была справакаваная тэрорам хлусня. Гэта фільм аб прыродзе рэжыму, чый уплыў усё яшчэ заўважны ў сучасным свеце.

ЎЗНАГАРОДЫ
2019 Венецыянскі МКФ (Італія) – сусветная прэм’ера, пазаконкурсны паказ
МКФ у Таронта (Канада) – паўночнаамерыканская прэм’ера
ПРА РЭЖЫСЁРА
Сяргей Лазніца - 1

Сяргей Лазніца

Украінскі рэжысёр, адзначаны шматлікімі ўзнагародамі. Нарадзіўся ў Беларусі ў 1964 годзе. У 1987 годзе скончыў Кіеўскі політэхнічны інстытут. Працаваў у Кіеўскім інстытуце кібернетыкі (1987–1991), займаўся праблемамі штучнага інтэлекту. У 1997 годзе скончыў Усерасійскі дзяржаўны інстытут кінематаграфіі (УДІК), майстэрню рэжысуры ігравога кіно. У 2013 годзе заснаваў кінакампанію ATOMS & VOID. Працуе ў ігравым і дакументальным жанрах («Шчасце маё» (2010), «У тумане» (2012), «Майдан» (2014), «Аўстэрліц» (2016), «Працэс» (2018) і інш.).

Абраная фільмаграфія

2010 Шчасце маё

2012 У тумане

2014 Майдан

2016 Аўстэрліц

2018 Працэс