Я павінна расказаць

Расія, Літва, 2017, 52 хв.

Рэжысёр

Сяргей Кудрашоў

Прадзюсер

Дзіляра Тасбулатава

Cцэнар

Дзіляра Тасбулатава,
Сяргей Кудрашоў

Правы

Antipode Sales & Distribution

Аператар

Аляксей Стрэлаў, Вячаслаў Сачкоў, Сяргей Ландо

Вытворчасць

Wakeful spectator society

«Я павінна расказаць» – гэтыя словы сталі дэвізам і сэнсам жыцця Машы Ральнікайтэ (1927 – 2016), якая ў юнацкім узросце перажыла Халакост. Дзённік, які яна вяла ў няволі, рызыкуючы жыццём, быў перакладзены на сямнаццаць моў і апублікаваны. Яе голас прыйшоў праз дзесяцігоддзі, ён сведчыць аб мільёнах ахвяр. Адзін голас з шасці мільёнаў дайшоў да нас. Голас дзіцяці, але па-сапраўднаму таленавіты, моцны, шчыры і чалавечны.

ЎЗНАГАРОДЫ
2017 МФ дакументальнага кіно «АртДокФэст» (Расія)
МКФ «Сталкер» (Расія) – спецыяльны прыз імя Георгія Жжонава
2018 МКФ «Еўразія» (Казахстан)
ПРА РЭЖЫСЁРА
Сяргей Кудрашоў - 1

Сяргей Кудрашоў

Нарадзіўся ў 1949 годзе ў горадзе Арэхава-Зуева. Скончыў Вышэйшыя рэжысёрскія курсы Дзяржтэлерадыё па спецыяльнасці «рэжысура тэлебачання і дакументальнага кіно». Зняў больш за трыццаць дакументальных фільмаў, якія трансляваліся па розных каналах расійскага тэлебачання. Вядомы як аўтар і рэжысёр серыі фільмаў, прысвечаных экспедыцыям глыбокаводных апаратаў «Мір». Супрацоўнічаў з легендарным Джэймсам Кэмеранам на здымках дакументальнага фільма «Чужыя з бездані» ў якасці рэжысёра фільма аб фільме.


ВІДЭА