Калі-небудзь у красавіку

Італія, 2019, 78 хв.

Рэжысёр

Федэрыка Саваніта,
Франчэска Кастабіле

Прадзюсер

Рэміджа Гваданьіні,
Аўгуста Эніці

Правы

CAT&Docs

Аператар

Дэбара Урыцы

Вытворчасць

Altreforme, Centro Studi Pier Paolo Pasolini, Cinemazero, Archivio Audiovisivo del Movimento Operaio e Democratico, Kublai Film

У 40-я гады юнак Пазаліні жыве ў Казарсе, на радзіме сваёй маці. Ён адкрывае фрыульскі пейзаж і мову, знаёміцца з сялянскімі традыцыямі, упершыню адчувае закаханасць. Дзякуючы кантактам з мясцовым насельніцтвам пазней ён зацікавіцца палітыкай, далучыцца да італьянскай камуністычнай партыі і пачне выкладаць. Гісторыю тых гадоў распавядае Ніка Нальдзіні, стрыечны брат Пазаліні і аўтар самай знакамітай біяграфіі рэжысёра. Шляхі братоў перакрыжоўваюцца: абодва спасцігаюць неспазаны жорсткі свет. Яго эратызм і прыгажосць раскрываюцца для іх на ўсю моц. Гэты сусвет стане крыніцай натхнення Пазаліні-мастака.

ПРА РЭЖЫСЁРА
Федэрыка Саваніта - 1

Федэрыка Саваніта

Нарадзіўся ў 1981 годзе ў Удзінэ. У Трыесце абараніў дыплом, прысвечаны Віму Вендэрсу, пазней вучыўся ў Эксперыментальным кінацэнтры ў Рыме. Як мастака, яго вабіць патаемнае ў будзённасці: адносіны чалавека і горада, фарміраванне ідэнтычнасці і яе трансфармацыі, міфы і архетыпы, кантраст рэчаіснасці і мары. Яго фільм «Пелегрына» быў удзельнікам МКФ «Біяграфільм» (2017) і МКФ у Трэнта (2018).

Абраная фільмаграфія

2017 Пелегрына

Франчэска Кастабіле - 1

Франчэска Кастабіле

Нарадзіўся ў 1980 годзе ў Казенцы. Скончыў Балонскі ўніверсітэт (драматычнае мастацтва і музыка), вывучаў рэжысуру ў Эксперыментальным кінацэнтры ў Рыме. Яго кароткаметражны фільм «Шафа» атрымаў узнагароду ў катэгорыі «Visioni Emiliane» на конкурсе «Visioni Italiane» ў 2004 годзе. Кароткаметражны фільм «У Рыме» выйграў прэмію «Сярэбраная стужка» ў 2006 годзе. Дакументальны фільм «Адзенне і твар: партрэт П’ера Тозі» выйграў прыз глядацкіх сімпатый на МКФ «Біяграфільм» у 2010 годзе.

Абраная фільмаграфія

2004 Шафа

2006 У Рыме

2010 Адзенне і твар: партрэт П’ера Тозі