Любоў – гэта бульба

Нідэрланды, 2017, 90 хв.

Рэжысёр

Алёна ван дэр Хорст

Прадзюсер

Франк ван дэн Энгел | Франк ван ден Энгел | Frank van den Engel,
Франк ван дэн Энгел

Cцэнар

Алёна ван дэр Хорст

Правы

Some Shorts

Аператар

Алёна ван дэр Хорст, Маша Омс

Вытворчасць

Zeppers Film

Галандскі рэжысёр Алёна ван дэр Хорст атрымоўвае спадчыну: шэсць квадратных метраў, адну шостую маленькага драўлянага дома ў расійскай вёсцы, дзе вырасла яе маці. Так пачынаецца падарожжа ў мінулае, у дзяцінства рускай маці і яе пяці сясцёр, зведаўшых страх, голад і вайну ў сталінскай Расіі. Вывучаючы лёс сваёй сям’і, рэжысёр здымае пранізлівы і паэтычны, поўны любові фільм, кадры якога суправаджаюцца цудоўнай анімацыяй вядомага італьянскага мастака Сімонэ Масі. Аўтар распавядае не толькі аб простых людзях, але і аб Вялікім тэроры, непамернай мужнасці і страху, які ніколі не пакідаў сцены дома.

ЎЗНАГАРОДЫ
2017 МФ дакументальнага кіно і анімацыі ў Лейпцыгу (Германія) – сусветная прэм’ера, прыз міжканфесійнага журы і ганаровая згадка (міжнародная конкурсная праграма)
МФ дакументальнага кіно «АртДокФэст» (Расія) – Гран-пры
2018 МКФ «Біяграфільм» (Італія) – прыз «Аповеды пра жыццё»
ПРА РЭЖЫСЁРА
Алёна ван дэр Хорст - 1

Алёна ван дэр Хорст

Нарадзілася ў Маскве ў 1970 годзе, вывучала рускую літаратуру ў Амстэрдамскім універсітэце і кіно ў Нідэрландскай акадэміі кіно і тэлебачання. У 1997 годзе зняла дэбютны фільм «Дама ў белым капелюшы». Атрымала шмат узнагарод (спецыяльны прыз журы за «Галасы Бама» (2006) на МКФ «Трайбека», Гран-пры МФ кіно аб мастацтве ў Манрэалі за «Эрмітаж. Экскурсія па музеі» (2004), «Сярэбраны воўк» на МФ дакументальнага кіно ў Амстэрдаме за фільм «Барыс Рыжы» (2008) і інш.). Атрымала прыз імя Яна Касіса за выдатныя дасягненні.

Абраная фільмаграфія

2008 Барыс Рыжы

2006 Галасы Бама

2004 Эрмітаж. Экскурсія па музеі

1997 Дама ў белым капелюшы

ВІДЭА