ВЫКЛIК

Італія, Францыя, 2016, 70 хв.

Рэжысёр

Юры Анкарані

Прадзюсер

Крыстоф Гужэон,
Фабрыцыа Палпеціні,
П’ер Малашэн,
Тамаза Бертані 

Cцэнар

Юры Анкарані

Правы

Slingshot Films

Аператар

Юры Анкарані, Лука Нервенья, Джонатан Рыкебург

Вытворчасць

La Bête, Ring Film, Atopic

Традыцыя сакалінага палявання мае даўнюю гісторыю, якая налічвае больш за 40 стагоддзяў. Але калі на захадзе паляванне з лоўчымі птушкамі было распаўсюджанай забавай сярэднявечнай арыстакратыі, то ва ўсходняй культуры яго прэстыж застаецца нязменным па гэты дзень. Тры гады назіранняў за сакалінымі турнірамі ў палявых умовах зрабілі магчымым улавіць дух традыцыі, якая сёння дазваляе сваім прыхільнікам захоўваць цесную сувязь з пустыняй, нягледзячы на іх пераважна гарадскі лад жыцця. «Выклік» распавядае гісторыю аднаго насычанага ўік-энда ў дзюнах сярод джыпаў, «Ламбаргіні», прыватных самалётаў і  аўтамабільных гонак у  стылі «Шалёнага Макса». 

ЎЗНАГАРОДЫ
2016 МКФ у Лакарна (Швейцарыя) – спецыяльны прыз журы ў секцыі «Рэжысёры сучаснасці»
ПРА РЭЖЫСЁРА
Юры Анкарані  - 1

Юры Анкарані

Італьянскі візуальны мастак. Нарадзіўся ў 1972 годзе ў Равене, жыве і працуе ў Равене і Мілане. У сваіх працах сумяшчае дакументальнае кіно і сучаснае мастацтва. Яго апошнія фільмы станавіліся ўдзельнікамі і лаўрэатамі больш за сотні міжнародных фестываляў, уключаючы МКФ у Лакарна, Венецыі, Таронта, амерыканскія SXSW і «True/False», дэманстраваліся на буйнейшых музейных пляцоўках, такіх як Цэнтр Пампіду ў Парыжы, Венецыянская біенале, Музей Гугенхайма ў Нью-Ёрку.

Абраная фільмаграфія

2016 Выклік

ВІДЭА