МЫ НІКОЛІ НЕ БЫЛІ ДЗЕЦЬМІ

Егіпет, ААЭ, Катар, Ліван, 2016, 87 хв.

Рэжысёр

Махмуд Саліман

Прадзюсер

Нівін Афіфі,
Махмуд Саліман

Cцэнар

Махмуд Саліман

Правы

January for Arts & Culture Production

Аператар

Махмуд Саліман

Вытворчасць

January for Arts & Culture Production

Сям’я ў віры гістарычных падзей: пасля сыходу ад мужа Надзя адна гадуе чацвярых дзяцей. Нягледзячы на матэрыяльную беднасць, яна спрабуе прывіць дзецям пачуццё грамадзянскай годнасці. Яна цікавіцца паліты- кай і сочыць за тым, што адбываецца ў краіне. З пачаткам Арабскай вясны і падзеннем рэжыму Мубарака Надзю перапаўняе надзея. Але хаатычныя абставіны абарочваюцца не на карысць яе сям’і.

ЎЗНАГАРОДЫ
2016 Дубайскі МКФ (ААЭ) – лепшы рэжысёр, лепшы дакументальны фільм Кінафестываль афрыканскіх краін
«Luxor» (Егіпет) – лепшы дакументальны фільм
Міжземнаморскі МКФ у Тэтуане (Марока) – лепшы дэбют
Фестываль афрыканскага, азіяцкага і лацінаамерыканскага кіно ў Мілане (Італія) – лепшы дакументальны фільм
Лацінаамерыканскі фестываль арабскага кіно (Аргентына) – спецыяльная згадка журы
ПРА РЭЖЫСЁРА
Махмуд Саліман - 1

Махмуд Саліман

У 1997 годзе скончыў Вышэйшы кінаінстытут у Каіры, Егіпет. Публікаваўся ў егіпецкіх і арабскіх СМІ, здымаў дакументальныя і ігравыя праграмы для Егіпецкага тэлебачання і «Аль-Джазіры». Таксама выступіў сцэнарыстам, рэжысёрам і прадзюсарам шэрагу кароткаметражных і дакументальных фільмаў, якія дэманстраваліся на больш чым 200 міжнародных фестывалях і атрымалі больш за 45 узнагарод.

Абраная фільмаграфія

2016 Мы ніколі не былі дзецьмі