ТРЭБЛІНКА

Партугалія, 2016, 61 хв.

Рэжысёр

Сержыу Трэфо

Прадзюсер

Катарына Алмейда,
Сержыу Трэфо

Cцэнар

Сержыу Трэфо

Правы

IndieLisboa – Cultural Association

Аператар

Жоау Рыбейру

Вытворчасць

Faux

Мінулае, сучаснае і будучае зліваюцца разам у вагонах цягніка, які перасякае Усходнюю Еўропу XXI стагоддзя: Польшчу, Расію, Украіну. Пасляваенны заклік «Ніколі больш» цяпер гучыць як нешта нерэальнае. Усё паўтараецца зноў. Паўсюль. Фільм заснаваны на кнізе «Трэблінка: успаміны таго, хто выжыў» польскага яўрэя Хіля Райхмана, які ў 1942 годзе разам з малодшай сястрой быў арыштаваны і адпраўлены ў лагер смерці Трэблінка, дзе было знішчана больш за 750 000 чалавек.

ЎЗНАГАРОДЫ
2016 Міжнародны фестываль незалежнага кіно «IndieLisboa» (Партугалія) – лепшы поўнаметражны партугальскі фільм
2017 Прэмія «CinEuphoria» (Партугалія) – лепшы дакументальны фільм, лепшая аператарская праца, ганаровая прэмія «За свабоду выяўлення»
ПРА РЭЖЫСЁРА
Сержыу Трэфо - 1

Сержыу Трэфо

Нарадзіўся ў 1965 годзе ў Бразіліі. Атрымаўшы ступень магістра філасофіі ў Парыжскім універсітэце Сарбона, пачаў працаваць у Лісабоне як прадзюсар і рэжысёр. Яго дакументальныя фільмы атрымалі міжнароднае прызнанне і дэманстраваліся ў больш чым 40 краінах. Многія з іх, напрыклад «Іншая краіна» (1999), «Фларэт» (2002), «Лісабонцы» (2005), «Горад мёртвых» (2009), «Алентэжу, Алентэжу» (2014), мелі кінатэатральны пракат.

Абраная фільмаграфія

2016 Трэблінка

ВІДЭА