Я ВАМ НЕ НЕГР

ЗША, Францыя, Бельгія, Швейцарыя, 2016, 93 хв.

Рэжысёр

Раўль Пек

Прадзюсер

Рэмі Грэлеці,
Раўль Пек,
Эбер Пек

Cцэнар

Джэймс Болдуін

Правы

Wide House

Аператар

Генры Адзебаноджо, Біл Рос, Цёрнер Рос

Вытворчасць

Velvet Film, Artémis Productions, Close Up Films

«Я вам не негр» заснаваны на незакончаным рукапісе «Помні гэты дом» амерыканскага раманіста Джэймса Болдуіна. Выкарыстоўваючы закад равы тэкст, начытаны Сэмюэлем Л. Джэксанам, фільм аналізуе гісторыю расізму ў ЗША праз прызму ўласных назіранняў Болдуіна і яго ўспамінаў пра выдатных змагароў за грамадзянскія правы – Медгара Эверса, Малкальма Ікса і Марціна Лютэра Кінга.

ЎЗНАГАРОДЫ
2016 Кінафестываль у Філадэльфіі (ЗША) – лепшы дакументальны фільм 
Міжнародная асацыяцыя дакументальнага кіно (IDA) – прэмія «Канстытуцыйнае прызнанне» за лепшы сцэнары
2017 Берлінскі МКФ (Германія) – прыз глядацкіх сімпатый за лепшы дакументальны фільм у секцыі «Панарама»; спецыяльная згадка экуменічнага журы 
Фестываль дакументальнага кіно «Tempo» (Швецыя) – прэмія Стэфана Ярла за лепшы фільм у міжнародным конкурсе
Фестываль дакументальнага кіно у Салоніках (Грэцыя) – прэмія «Amnesty International»
МКФ і форум па правах чалавека (FIFDH) (Швейцарыя) – прыз Гільды Віейры ды Мелу
ПРА РЭЖЫСЁРА
Раўль Пек - 1

Раўль Пек

Нарадзіўся ў Порт-о-Прэнс на Гаіці ў 1953 годзе, вырас у Заіры і ЗША, вучыўся ў Францыі, ЗША і Германіі. У 1993 годзе яго поўнаметражны фільм «Чалавек ля берага» стаў першым карыбскім фільмам, які быў паказаны ў конкурсе Кан. З 1996 па 1997 год быў міністрам культуры Гаіці. Займае пасаду прэзідэнта Нацыянальнай французскай кінашколы «La Fémis». Найбольшую вядомасць атрымаў, дзякуючы фільмам «Лумумба» (2000), «Аднойчы ў красавіку» (2005), «Трапічны малох» (2009), «Забойства ў Пакот» (2014).

Абраная фільмаграфія

2017 Я вам не негр

ВІДЭА