«НАРОДНЫ АЛЬБОМ». НЕНАЎМЫСНЫ ШЭДЭЎР

Беларусь, Польшча, 2016, 48 хв.

Рэжысёр

Cяргей Будкін,
Яўген Шапчыц

Прадзюсер

Раман Варшыцкі

Cцэнар

Сяргей Будкін, Яўген Шапчыц

Правы

TVP S.A.

Аператар

Алякcандр Алейнікаў

Вытворчасць

Студыя «Warex»

Сяброўскі праект – капуснік – не на замову, без бюджэту, арганізаванай працы, планавання і менеджменту – стаўся самым значным музычным праектам у найноўшай беларускай гісторыі. Мы вяртаемся ў той час, калі задумваўся праект, і праходзім з удзельнікамі 20- гадовы шлях. Усе, хто меў дачыненне да «Народнага альбому», пасталелі. Лёс раскідаў іх па розных тусоўках і нават розных краінах. Сяброўскія стасункі не захаваліся. Шмат хто з іх сумняецца: а ці варта рэанімаваць тое, што было актуальна напрыканцы 90-х? Ці змогуць удзельнікі сабрацца разам? А калі змогуць, ці здолее новая інсцэнізацыя паўтарыць поспех папярэдняй?

ПРА РЭЖЫСЁРА
Cяргей Будкін - 1

Cяргей Будкін

Скончыў факультэт журналістыкі БДУ (2005) і Беларускі калегіум (2003). Кіраўнік інтэрнэт-партала TuzinFM.by (з 2003), аўтар і вядучы радыё- і тэлевізійных праграмаў пра сучасную беларускую музыку, арганізатар музычных конкурсаў, канцэртаў і фестываляў. Аўтар больш чым 30 праектаў у сферы музыкі, кіно і літаратуры, якія адзначаліся разнастайнымі ўзнагародамі. На 20-м МКФ «Лістапад» (2013) прэзентаваў праект «Тузін.Немаўля», у межах якога беларускія музыкі агучылі тры нямыя класічныя беларускія фільмы.

Яўген Шапчыц - 1

Яўген Шапчыц

Нарадзіўся ў 1983 годзе ў Мінску. З 2005 па 2010 год працаваў у Белтэлерадыёкампаніі, у 2011 годзе скончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў. Аўтар шэрагу рэпартажаў, рэкламных ролікаў і кліпаў.