Пазаконкурсныя праграмы дакументальнага кіно

Ёрг А. Хопе,  Хайка Ланге,  Клаус Мек
B-movie: жарсці і музыка ў Заходнім Берліне 1979 – 1989
Марк Рыдэр з Манчэстэра закахаўся ў Заходні Берлін і пераехаў туды напрыканцы 70-х, а наступныя гады без стомы здымаў усё навокал на «супер-8». «B-Movie» – гэта відэадзённік і рэтракалаж непрадказальнага, хаатычнага, поўнага захапляльнай энергіі г
Талал Дэркі
Пра бацькоў і сыноў
Талал Дэркі вяртаецца на радзіму, дзе заваёўвае давер радыкальнай ісламісцкай сям’і, у якой жыве больш за два гады. Гэта дае яму выключную магчымасць зразумець, што азначае гадавацца ва ўмовах ісламскага халіфату. У фокусе камеры – Асама і яго ма
Рына Кастэльнова-Холандэр,  Тамір Эльтэрман
Мухі
На працягу сямі гадоў Мухі, смелы і энергічны хлопчык з Газы, жыве ў ізраільскай бальніцы. Гэта адзіны яго дом. Нібы ў пастцы паміж двума дамамі і двума народамі, Мухі не можа вярнуцца ў Газу. Пры парадаксальных абставінах, калі ўжо не маюць знач
Катажына Дамбкоўска-Кулач
Неба без зорак
Гэта гісторыя пра любоў. Бацька практычна страціў зрок, і сямігадовы сын робіцца яго павадыром. Роберт распавядае Габе пра жыццё і вучыць таму, што можа спатрэбіцца ў будучыні. Іх стасункі адметныя; нягледзячы на пакуты, абодва знаходзяць ў жыцці
Міраслаў Янак
Універсум Брдэчкі
«Ліманадны Джо», «Таямніца Карпацкага замка», «Адэла яшчэ не вячэрала»… Гэтыя і іншыя чэшскія кінахіты яднае імя Йіржы Брдэчкі (1917 – 1982). Сцэнарыст, пісьменнік, ілюстратар, ён працаваў са знакамітымі кінематаграфістамі Йіржы Трнкай, Янам Веры
Клер Пейман
Робі Мюлер: жыццё ў промнях святла
Робі Мюлер – сярод нешматлікіх у свеце аператараў, хто ўмее іграць на струнах сонечнага святла, чуць музыку яго промняў. Рэжысёр Клер Пейман аб’яднала відэазапісы фармату Hi8, фотаздымкі і імгненныя здымкі з асабістага архіва Мюлера з фрагментамі
Андрэй Осіпаў
Параджанаў Таркоўскі Анціпенка. Святлацені
Паэтычнае кінаэсэ на вершы Арсенія Таркоўскага распавядае пра таямніцы лёсу і творчасці трох выбітных кінамастакоў – Сяргея Параджанава, Андрэя Таркоўскага і Аляксандра Анціпенкі.
Аўдрюс Стоніс,  Крысцінэ Брыедэ
Масты часу
На пачатку шасцідзясятых гадоў ХХ стагоддзя, калі французскія піянеры «сінема верытэ» распрацоўваюць новы рэалізм, а «прамое кіно» Квебека канкурыруе з імі за прызнанне, у краінах Балтыі з’яўляецца новае пакаленне дакументалістаў з больш рамантыч
Саскія Бодэке
Алфавіт Грынуэя
Дэвіз Пітэра Грынуэя – «мастацтва – жыццё, а жыццё – мастацтва». Яго захапленні сістэматызаваны ў фільме, нібы матылькі ў калекцыі, і размешчаны ў алфавітным парадку. Мы даведваемся пра ўсё з асабістых размоў рэжысёра з шаснаццацігадовай дачкой Зо
Сяргей Кудрашоў
Я павінна расказаць
«Я павінна расказаць» – гэтыя словы сталі дэвізам і сэнсам жыцця Машы Ральнікайтэ (1927 – 2016), якая ў юнацкім узросце перажыла Халакост. Дзённік, які яна вяла ў няволі, рызыкуючы жыццём, быў перакладзены на сямнаццаць моў і апублікаваны. Яе гол
Сяргей Лазніца
Працэс
Масква, СССР. 1930 год. Калонная зала Дома Саюзаў. Група інжынераў і эканамістаў, якія кіравалі савецкай прамысловасцю, абвінавачваецца судом у падрыхтоўцы дзяржаўнага перавароту. Унікальны архіўны матэрыял дазволіў рэжысёру рэканструяваць адзін
Рут Бекерман
Вальс Вальдхайма
«Вальс Вальдхайма» – фільм пра праўду і хлусню, пра «альтэрнатыўныя факты», пра індывідуальную і масавую свядомасці. «Не Вальдхайму!» – скандзіруе натоўп у цэнтры Вены ў 1986 годзе. Рут Бекерман сярод актывістаў, якія намагаліся прадухіліць