Гармонія

Расія, 2017, 62 хв.

Рэжысёр

Лідзія Шэйніна

Прадзюсер

Лідзія Шэйніна

Cцэнар

Лідзія Шэйніна

Правы

Syndicado Film Sales

Аператар

Лідзія Шэйніна

Вытворчасць

Лідзія Шэйніна

З-за сталага ўзросту гераіне фільма даводзіцца жыць разам з унучкай і яе чатырма дзецьмі. Кожную хвіліну ўсё ў доме падвяргаецца рызыцы быць загубленым: цішыня, парадак, улюбёны раяль – шалёная энергія малых здольная разбурыць на сваім шляху што заўгодна. Двум гэтым розным сусветам невыносна цесна ў адной прасторы. Можа, у іх сэрцах знойдзецца месца адзін для аднаго? 

ЎЗНАГАРОДЫ
2017 МКФ «Пасланне да чалавека» (Расія) – Гран-пры «Залаты кентаўр»
ПРА РЭЖЫСЁРА
Лідзія Шэйніна - 1

Лідзія Шэйніна

Рэжысёр-пастаноўшчык, творчы кансультант, сцэнарыст і рэдактар. Атрымаўшы ступень магістра псіхалогіі ў Санкт-Пецярбургскім універсітэце, прайшла перападрыхтоўку па спецыяльнасці «Рэжысура кіно» на аддзяленні відовішчна-забаўляльнай дзейнасці ў Каліфарнійскім універсітэце ў Лос-Анжэлесе. Пазней паступіла ў маскоўскую Школу дакументальнага кіно і тэатра Марыны Разбежкінай і Міхаіла Угарава. Яе дыпломны дакументальны фільм «Мама» (2013) атрымаў мноства ўзнагарод на розных кінафестывалях.

Абраная фільмаграфія

2017 Гармонія

2013 Мама

ВІДЭА