Руіці Сакамота: кода

ЗША, Японія, 2017, 102 хв.

Рэжысёр

Стывен Намура Шыбл

Прадзюсер

Эрык Ньяры,
Ёсіка Хасімота

Правы

Doc & Film International

Аператар

Неа Сора, Том Рычманд

Вытворчасць

Cineric, Inc., Borderland Media, Documentary Japan, Inc.

Бліскучая кар’ера Руіці Сакамота, аднаго з найбольш значных мастакоў нашай эпохі, ахоплівае больш за чатыры дзесяцігоддзі – ад зоркі тэхна-попа да кінакампазітара, узнагароджанага Оскарам. Этапы эвалюцыі яго музыкі супадалі са значнымі падзеямі яго жыцця. Пасля трагедыі на Фукусіме Сакамота стаў іконай японскага грамадскага руху супраць атамнай энергіі. Пераадолеўшы рак, Сакамота вяртаецца да музыкі, а крызіс самасвядомасці схіляе яго да стварэння новага шэдэўра. «Руіці Сакамота: кода» – глыбока асабісты партрэт мастака і чалавека.

ЎЗНАГАРОДЫ
2017 Венецыянскі МКФ (Італія) – пазаконкурсны паказ
ПРА РЭЖЫСЁРА
Стывен Намура Шыбл - 1

Стывен Намура Шыбл

Нарадзіўся ў 1970 годзе ў Токіа, вывучаў кіно ў Нью-Ёркскім універсітэце. Прадстаўляў інтарэсы прадзюсара японскіх фільмаў «Эўрыка» Сіндзі Ааямы і «Светлячок» Наомі Кавасе, кантраляваў вытворчасць міжнароднага сумеснага праекта «H Story» Набухіра Сувы. Адзін з прадзюсараў аскараноснага фільма Сафіі Копалы «Цяжкасці перакладу». Рэжысёр і прадзюсар музычнага дакументальнага фільма «Eric Clapton: Sessions For Robert J». «Руіці Сакамота: кода» – першы поўнаметражны фільм, у якім ён выступіў як рэжысёр.

Абраная фільмаграфія

2017 Руіці Сакамота: кода