Капэла

Славакія, Чэхія, 2018, 80 хв.

Рэжысёр

Ладзіслаў Кабаш

Прадзюсер

Сватава Марыя Кабашава,
Міхаэль Кабаш

Cцэнар

Ладзіслаў Кабаш,
Сватава Марыя Кабашава

Правы

Media Film, s. r. o.

Аператар

Іва Міка

Вытворчасць

Media Film, Kabos Film & Media

Гэта хроніка стварэння цыганскага музычнага калектыва «Lomnické Čháve». Яго ўдзельнікі жывуць ва ўсходняй Славакіі, у цяжкіх умовах глыбокай правінцыі. Займальная гісторыя аб надзеях і жаданнях, яна эмацыянальная, поўная мягкага гумару, у ёй гучыць палымяная цыганская музыка. У групы аўтсайдараў ёсць мара – выконваць музыку на вялікай сцэне і давесці ўсім, што ў іх таксама ёсць талент. Яны хочуць вырвацца з галечы і пачаць новае жыццё. На прэстыжным міжнародным фестывалі з’яўляецца магчымасць прадэманстраваць свае музычныя здольнасці. Ці скарыстаюць яны гэты шанец – шанец, які выпадае адзін раз у жыцці?

ЎЗНАГАРОДЫ
2018 МКФ «Cinematik» у П'ешцянах (Славакія) – праграма «Дома»
Фестываль музыкі і мастацтваў «Pohoda» (Славакія)
Варшаўскі МКФ (Польшча) – конкурсная праграма дакументальнага кіно
ПРА РЭЖЫСЁРА
Ладзіслаў Кабаш - 1

Ладзіслаў Кабаш

Нарадзіўся ў 1953 годзе ў Прэшаве. Славацкі рэжысёр. Скончыў FAMU ў 1980 годзе. У тым самым годзе выйшаў яго дэбютны фільм «Дзеці глядзяць на нас» (другое месца ў Варне ў 1981 годзе). Крытыка грамадскіх рэалій у «Старына» і «Масленіца у Себехлебах» прывяла да таго, што камуністычны ўрад забараніў яму працаваць. Пасля «Аксамітнай рэвалюцыі» заснаваў кампанію «Media Film». Здымае дакументальныя фільмы, супрацоўнічае з тэлебачаннем Чэхіі і Славакіі. Яго фільмы атрымалі шмат узнагарод.