Скліканне

Італія, 2017, 57 хв.

Рэжысёр

Энрыка Майста

Прадзюсер

Рыкарда Аноні

Cцэнар

Энрыка Майста,
Валянціна Чыконья

Правы

Slingshot Films

Аператар

Якапа Лаядзічэ

Вытворчасць

Start, Rai Cinema

Грамадзян Італіі могуць выклікаць у суд прысяжных па пэўных крымінальных справах. Камп’ютарная сістэма выбірае іх адвольна, і ў іх амаль няма часу гэта асэнсаваць. Аднойчы раніцай шэсцьдзесят італьянцаў займаюць месцы ў судзе прысяжных. Камера не дае панарамы, аператар здымае кожнага буйным планам. Шэпт, нервовыя пытанні, забаўныя каментары і пачуццё дыскамфорту плаўна зліваюцца ў какафонію, за якой – роздум прысяжных аб сваім грамадзянскім абавязку. Доўгі судовы працэс і словы суддзі, што не трэба баяцца мафіі, узмацняюць гэта псіхалагічна тонкае кінаназіранне.

ЎЗНАГАРОДЫ
2017 МКФ «Festival dei Popoli» – сусветная прэм'ера, прыз глядацкіх сімпатый
МФ дакументальнага кіно ў Амстэрдаме (Нідэрланды) – конкурсная праграма сярэднеметражнага дакументальнага кіно
2018 Канадскі МФ дакументальнага кіно «HotDocs» – прыз за лепшы сярэднеметражны дакументальны фільм
МФ дакументальнага кіно ў Будапешце (Венгрыя) – конкурсная праграма «You’re Responsible»
ПРА РЭЖЫСЁРА
Энрыка Майста - 1

Энрыка Майста

Нарадзіўся ў Мілане ў 1988 годзе. Скончыў Міланскі ўніверсітэт (філасофія, эстэтыка). У 2008 годзе як рэжысёр-стажор прыняў удзел у здымках фільма Марка Белоча «Выйграць», гэта быў першы досвед у дакументальным жанры. У 2014 годзе яго першы дакументальны фільм «Камандантэ» атрымаў прыз «Aprile» на МКФ у Мілане. З 2016 года каардынатар секцыі кіно культурнага фонда «San Fedele» у Мілане.

Абраная фільмаграфія

2014 Камандантэ

ВІДЭА