Вялікі баль

Францыя, 2018, 99 хв.

Рэжысёр

Летыцыя Картон

Прадзюсер

Жан-Мары Жыгон

Cцэнар

Летыцыя Картон

Правы

Pyramide International

Аператар

Карын Альнет, Прыска Бургуэн, Летыцыя Картон, Ларан Кальтэлані

Вытворчасць

SaNoSi Productions

Гэта гісторыя балю. Вялікага балю. Кожнае лета больш за дзве тысячы чалавек з усёй Еўропы прыязджае ў маленькі гарадок у французскай правінцыі. Сем дзён і восем начэй людзі танчаць і танчаць, страціўшы пачуццё часу і забыўшыся на стому. Кружэнне, смех, віхура, крыкі і спевы. Пульс жыцця.

ЎЗНАГАРОДЫ
2018 Канскі МКФ (Францыя) – праграма «Кіно на пляжы»
ПРА РЭЖЫСЁРА
Летыцыя Картон - 1

Летыцыя Картон

Вывучала выяўленчае мастацтва ў Клермон-Феране, выстаўляла свае працы ў цэнтрах сучаснага мастацтва (у Мемаке, Сен-Фонсе, Цьеры, Парыжы, Ліёне). Вывучала вытворчасць дакументальнага кіно ў магістратуры ў Люса (Грэнобльскі ўніверсітэт). Яе першы тэлефільм «Васьміног» (2009) прысвечаны нейрадэгенератыўнай генетычнай хваробе (хвароба Гентынгтана), якая напаткала яе сям’ю. Фільм «Набліжуся да цябе з глухімі вачыма», зняты ў абшчыне глухіх, выйшаў у пракат у Францыі ў студзені 2016 года.

ВІДЭА