Усяму ёсць цана

ЗША, 2018, 98 хв.

Рэжысёр

Натаніэль Кан

Прадзюсер

Джэніфер Блей Стокман,
Дэбі Віш,
Карла Саламон

Правы

Dogwoof

Аператар

Боб Рычман

Вытворчасць

Hot & Sunny Producions, LLC, Anthos Media, LLC

Заглыбляючыся ў лабірынты сучаснага арт-свету, фільм «Усяму ёсць цана» даследуе ролю мастацтва і сапраўднага артыстызму ў грамадстве спажывання, дзе над усім валадараць грошы. Сярод герояў – калекцыянеры, дылеры, арганізатары аўкцыёнаў і шырокі спектр мастакоў, ад буйных фігур сучаснага рынка, такіх як Джэф Кунс, Герхард Рыхтэр і Нджыдзіка Акуніілі Кросбі, да былой зоркі арт-небасхіла Лары Пунса. Фільм выяўляе глыбокія супярэчнасці сучаснага грамадства і даследуе законы, па якіх фарміруюцца кошты на бясцэннае.

ЎЗНАГАРОДЫ
МКФ «Сандэнс» (ЗША) – сусветная прэм’ера
МФ дакументальнага кіно ў Капенгагене CPH:DOX (Данія) – афіцыйная праграма
МКФ «Пасланне да чалавека» (Расія)
МКФ у Сан-Францыска (ЗША)
МКФ у Іерусаліме (Ізраіль)
МКФ у Афінах (Грэцыя)
ПРА РЭЖЫСЁРА
Натаніэль Кан - 1

Натаніэль Кан

Нарадзіўся ў 1962 годзе ў Філадэльфіі. У 2003 годзе яго дакументальны фільм «Мой архітэктар» быў намінаваны на прэмію Амерыканскай кінаакадэміі, «Незалежны дух» і «Эмі». У 2004 годзе атрымаў прэмію Гільдыі рэжысёраў Амерыкі за выдатныя дасягненні ў дакументальнай рэжысуры. Кароткаметражны фільм «Дзве рукі» (2006) быў намінаваны на «Оскара» і «Эмі». Аўтар фільмаў пра навуку («Тэлескоп» (2015), «Цёмны бок сонца» (2016) і інш.). Працуе над фільмам аб касмічным тэлескопе імя Уэба і пошуках жыцця ў сусвеце.

Абраная фільмаграфія

2018 Усяму ёсць цана

2016 Цёмны бок сонца

2015 Тэлескоп