69 ХВІЛІН З 86 ДЗЁН

Нарвегія, 2017, 69 хв.

Рэжысёр

Эгіл Хоск’ёлд Ларсен

Прадзюсер

Тоне Грёцьёрд-Глене

Cцэнар

Эгіл Хоск’ёлд Ларсен

Правы

Taskovski Films

Аператар

Эгіл Хоск’ёлд Ларсен

Вытворчасць

Sant&Usant

З незнаёмага грэчаскага порта на ціхія вуліцы швецкай Упсалы: каб знайсці спакой і пачаць новае жыццё ў іншай краіне, адважнай трохгадовай дзяўчынцы Лін з Сірыі і яе сям’і давядзецца прайсці доўгі шлях праз усю Еўропу. З дзіцячай цікаўнасцю Лін глядзіць на сотні пар дарослых ног навокал. Кожны зроблены крок набліжае яе да доўгачаканай мэты.

ЎЗНАГАРОДЫ
2017 МФ дакументальнага кіно CPH:DOX (Данія) – ганаровая згадка за лепшы скандынаўскі фільм
Канадскі МФ дакументальнага кіно «HotDocs» – лепшы рэжысёр міжнароднага конкурсу
МФ дакументальнага кіно ў Шэфілдзе (Вялікабрытанія) – прэмія маладзёжнага журы
ПРА РЭЖЫСЁРА
Эгіл Хоск’ёлд Ларсен - 1

Эгіл Хоск’ёлд Ларсен

З 2008 году працуе як аператар і рэжысёр, скончыўшы навучанне па спецыяльнасцях «Мастацкая фатаграфія» ў Турцыі і «Рэжысура дакументальнага кіно» ў Нарвегіі. У 2016 годзе выпусціў свой першы дакументальны фільм «Да зорак», які быў паказаны на шэрагу фестываляў і Асенняй выставе ў Нарвегіі. «69 хвілін з 86 дзён» – яго дэбют у поўнаметражным дакументальным кіно.

Абраная фільмаграфія

2017 69 хвілін з 86 дзён

ВІДЭА