НАРОДЖАНЫ Ў СІРЫІ

Іспанія, Данія, 2016, 84 хв.

Рэжысёр

Эрнан Сін

Прадзюсер

Ольма Фігерэда Гансалес-Кеведа

Cцэнар

Эрнан Сін,
Хасэ Ф. Артуньё

Правы

Java Films

Аператар

Эрнан Сін

Вытворчасць

La Claqueta PC, Contramedia Films, Final Cut for Real

З пачатку грамадзянскай вайны ў Сірыі каля чатырох мільёнаў сірыйцаў былі вымушаныя пакінуць сваю краіну, ратуючыся ад гвалту. Чацвёртая частка з іх дзеці. «Народжаны ў Сірыі» распавядае пра нялёгкі шлях уцекачоў з пункту гледжання дзяцей, якія штодзённа нясуць гэты крыж. Яны пакутуюць праз неправамерныя дзеянні мафіі, суровых кліматычных умоваў, невязначанасці будучыні, толькі б дабрацца да доўгачаканай мэты і распачаць яшчэ адну адысею – інтэграцыю ў новае, чужое для большасці з іх грамадства.

ЎЗНАГАРОДЫ
2017 Прэмія Хасэ Марыі Фарке (Іспанія) – лепшы дакументальны фільм
Прэмія лацінаамерыканскага кіно «Platino» – лепшы дакументальны фільм
ПРА РЭЖЫСЁРА
Эрнан Сін - 1

Эрнан Сін

Нарадзіўся ў 1971 годзе ў Буэнас-Айрэсе, Аргентына. Выпускнік факультэта міжнародных зносін, апошнія 20 гадоў падарожнічае па свеце, займаючыся здымкамі дакументальных фільмаў і напісаннем артыкулаў і кніг. Аўтар фільмаў «Свет трушчобаў» (2009), «Я хачу быць Месі» (2013), «Вайна супраць жанчын» (2013), «Народжаны ў Газе» (2014), «Матадоры» (2015) і «10 гадоў з Бебе» (2016)

Абраная фільмаграфія

2016 Народжаны ў Сірыі

2016 10 гадоў з Бебе

2015 Матадоры

ВІДЭА