Дзень перамогі

Германія, Літва, 2018, 94 хв.

Рэжысёр

Сяргей Лазніца

Прадзюсер

Сяргей Лазніца,
Андрэй Міхайлаў

Правы

Imperativ Film

Аператар

Сяргей Лазніца, Дыега Гарсія, Йесэ Мацух

Вытворчасць

Imperativ Film, Taura Ltd.

Кожны год 9-га траўня людзі збіраюцца ў Трэптаў-парку ў Берліне. Апранаюць лепшыя строі альбо савецкую ваенную форму. Нясуць сцягі, транспаранты і плакаты. Ускладаюць кветкі каля помніка савецкаму салдату; спяваюць, танчаць і п’юць. Яны святкуюць перамогу Савецкага Саюза над нацысцкай Германіяй. Фільм – непасрэдны рэпартаж святкавання 72-х угодкаў перамогі ў Трэптаў-парку.

ЎЗНАГАРОДЫ
2018 Берлінскі МКФ (Германія) – сусветная прэм’ера
МКФ у Карлавых Варах (Чэхія) – праграма «Іншы погляд»
МФ незалежнага кіно ў Буэнас-Айрэсе (Аргентына)
МФ дакументальнага кіно «HotDocs» (Канада)
ПРА РЭЖЫСЁРА
Сяргей Лазніца - 1

Сяргей Лазніца

Украінскі рэжысёр, адзначаны шматлікімі ўзнагародамі. Нарадзіўся ў Беларусі ў 1964 годзе. У 1987 годзе скончыў Кіеўскі політэхнічны інстытут. Працаваў у Кіеўскім інстытуце кібернетыкі (1987–1991), займаўся праблемамі штучнага інтэлекту. У 1997 годзе скончыў Усерасійскі дзяржаўны інстытут кінематаграфіі (УДІК), майстэрню рэжысуры ігравога кіно. У 2013 годзе заснаваў кінакампанію ATOMS & VOID. Працуе ў ігравым і дакументальным жанрах («Шчасце маё» (2010), «У тумане» (2012), «Майдан» (2014), «Аўстэрліц» (2016) і інш.).

Абраная фільмаграфія

2017 Лагодная

2016 Аўстэрліц

2014 Майдан

2012 У тумане

2010 Шчасце маё