Той, які ідзе па вадзе

ЗША, Італія, 2018, 100 хв.

Рэжысёр

Андрэй Паўнаў

Прадзюсер

Ізабэла Цэнкава,
Валерыя Джамп’етра

Правы

Autlook Filmsales

Аператар

Марціна Кока, П’етра Давідзі, Сімоне Д’Арканджэла, Антоніа Ферэра, Снежына Лацеў, Анастас Петкаў, Франка Піролі, Невена Рашкава, Ведзіга фон Шульцэндорф, Дэбара Урыцы

Вытворчасць

Kotva Films, Ring Film

Сусветна вядомы мастак Хрыста імкнецца завяршыць «Плывучы пірс», над якім пачаў працаваць з жонкай Жаннай-Клод. Ідэя ўзнікла ў далёкім 1970, а з 2016, праз сем гадоў пасля смерці жонкі, ён нарэшце атрымоўвае магчымасць размясціць свой шэдэўр на возеры Ізэа каля падножжа Альп. Фільм «Той, які ідзе па вадзе» далучае гледачоў да ўнікальнага працэсу стварэння буйнамаштабнага арт-аб’екта, тым больш што ўсе працы мастака перастаюць існаваць у матэрыяльным выглядзе адразу ж, як сканчваецца час іх паказу. Яны застаюцца толькі ў памяці людзей. Неабходна мець вялікую мужнасць, каб ствараць маштабныя работы, якім наканавана знікнуць.

ЎЗНАГАРОДЫ
2018 МКФ у Лакарна (Швейцарыя) – афіцыйная праграма
МКФ у Таронта (Канада) – афіцыйная праграма
ПРА РЭЖЫСЁРА
Андрэй Паўнаў - 1

Андрэй Паўнаў

Нарадзіўся ў 1974 годзе ў Сафіі. Балгарскі сцэнарыст і рэжысёр. Вядомасць яму прынеслі дакументальныя фільмы «Георгі і матылькі» (прыз «Сярэбраны воўк» на МФ дакументальнага кіно ў Амстэрдаме у 2004 годзе), «Праблема з камарамі і іншыя гісторыі» («Тыдзень крытыкі» Канскага МКФ у 2007 годзе) і «Хлопчык, які быў царом» (прэм’ера на МКФ у Таронта у 2011 годзе). Яго фільмы былі ўдзельнікамі больш ста пяцідзесяці міжнародных фестываляў і атрымалі больш за сорак прызоў. У цяперашні час працуе над дэбютным ігравым фільмам «Студзень».