Аб бясконцасці

Швецыя, Германія, Нарвегія, 2019, 76 хв.

Рэжысёр

Рой Андэрсан

Прадзюсер

Пэрніла Сандстром,
Ёхан Карлсан

Cцэнар

Рой Андэрсан

Правы

Coproduction Office

Аператар

Гергей Палаш

У ролях

Марцін Сернэр, Джэсіка Латандэр, Таццяна Дэланэ, Андэрс Хельстром, Ян-Эе Ферлінг, Бэнгт Бергіус, Тор Флігель

Вытворчасць

Roy Andersson Filmproduktion AB

Жанчына і мужчына лунаюць па-над горадам, быццам закаханыя Марка Шагала ці анёлы ў «Небе над Берлінам». Мы ідзём следам за голасам апавядальніцы, якая, нібыта казачная Шахеразада, пляце карункі гарадскіх гісторый. Мы назіраем вулічныя сцэнкі. Зазіраем у зачыненыя вокны і адчыненыя дзверы. Пранікаем ў чужыя сны і душы. Сочым за чарадой падзей, якія ўвасабляюць ардынарнае жыццё крохкага чалавецтва, прадстаўленага ва ўсім яго харастве, банальнасці, жорсткасці і прыгажосці.

Іранічная ода і кранальная элегія пра чалавечыя комплексы ад вялікага Роя Андэрсана, аднаго з самых арыгінальных і тытулаваных рэжысёраў свету.



ЎЗНАГАРОДЫ
<p> 2019 Венецыянскі МКФ (Італія) – «Сярэбраны леў» за лепшую рэжысуру  </p> <br> <br>
ПРА РЭЖЫСЁРА