Касмічныя сабакі

Аўстрыя, Германія, 2019, 91 хв.

Рэжысёр

Эльза Крэмзер,
Левін Петэр

Прадзюсер

Эльза Крэмзер,
Левін Петэр

Cцэнар

Эльза Крэмзер,
Левін Петэр

Правы

Deckert Distribution

Аператар

Юнус Рой Імер

Вытворчасць

RAUMZEITFILM Produktion, It Works!

Бадзяжны сабака па клічцы Лайка быў першай жывой істотай, якую запусцілі ў космас, адправілі на верную смерць. Згодна з легендай, ён ператварыўся ў прывід, вярнуўся на Зямлю і з той пары блукае па вуліцах Масквы. Аповед аб прыгодах нашчадкаў Лайкі – двух бяздомных маскоўскіх сабак – пераплятаецца ў фільме з невядомымі раней архіўнымі кадрамі эпохі савецкіх касмічных выпрабаванняў. «Касмічныя сабакі» – гісторыя сапраўднай адданасці і празмернай жорсткасці, чароўная казка аб вандроўніках у пошуках неспазнаных прастораў.



ЎЗНАГАРОДЫ
2019 МКФ у Лакарна (Швейцарыя) – афіцыйная праграма
МКФ «Cinefest» у Мішкальцы (Венгрыя)
ПРА РЭЖЫСЁРА
Эльза Крэмзер - 1

Эльза Крэмзер

Нарадзілася ў 1985 годзе ў Вольфсбергу, Аўстрыя. Вывучала кіно ў Венскім універсітэце і Бадэн-Вюртэмбергскай кінаакадэміі ў Людвігсбургу. Сцэнарыст і прадзюсар некалькіх дакументальных фільмаў. Прэм’ера яе дыпломнага фільма «Туман» адбылася ў межах Берлінскага МКФ. У 2016 годзе сумесна з Левінам Петэрам заснавала ў Вене прадзюсарскую кампанію «RAUMZEITFILM». У цяперашні час яны працуюць над сваім першым мастацкім фільмам «Зялёны папугай». Раней ён атрымаў на Берлінале прыз «Kompagnon» за сцэнарый.

Абраная фільмаграфія

«Туман» (2015)

Левін Петэр - 1

Левін Петэр

Нарадзіўся ў 1985 годзе ў Ене, Германія. Вучыўся ў Бадэн-Вюртэмбергскай кінаакадэміі ў Людвігсбургу, некалькі яго фільмаў былі ў сусветным пракаце. Яго дыпломны фільм «За межамі шторму» атрымаў узнагароду «Першыя крокі» (2015) і быў удзельнікам Берлінскага МКФ. У 2016 годзе сумесна з Эльзай Крэмзер заснаваў у Вене прадзюсарскую кампанію «RAUMZEITFILM». У цяперашні час рэжысёрскі дуэт працуе над сваім першым мастацкім фільмам «Зялёны папугай». Раней ён атрымаў на Берлінале прыз «Kompagnon» за сцэнарый.

Абраная фільмаграфія

«За межамі шторму» (2015)