Класны вораг

Славенія, 2013, 112 хв.

Рэжысёр

Рок Бічэк

Прадзюсер

Аікен Вераніка Просенц,
Янэз Лапайнэ

Cцэнар

Нэйц Газвода,
Рок Бічэк,
Янэз Лапайнэ

Правы

Triglav Film

Аператар

Фабіа Стол

У ролях

Ігар Самабор, Наташа Барбара Грачнэр, Цьяша Жалезнік, Маша Дзерганц, Роберт Прэбіл

Вытворчасць

Triglav Film, Slovenski Filmski Center

Адносіны новага выкладчыка нямецкай мовы з вучнямі становяцца надзвычай напружанымі з дня знаёмства – у іх зусім розныя погляды на жыццё. Калі адна з вучаніц здзяйсняе самагубства, аднакласнікі абвінавачваюць настаўніка ў яе смерці.
Страсці распальваюцца, ўцягнутымі ў тое, што адбываецца аказваюцца ўся школа і бацькі вучняў, але ў кожнага ёсць свае прычыны ставіцца да сітуацыі прадузята.

ЎЗНАГАРОДЫ
2013 Венецыянскі МКФ (Італія) – прэмiя FEDEORA Федэрацыі кінакрытыкаў Еўропы і Міжземнамор'я за лепшы фільм
Фестываль славенскага фільма – 7 узнагарод Vesna, у тым ліку ўзнагарода за лепшы фільм, лепшую мужчынскую ролю (Ігар Самабор), лепшую аператарскую працу (Фабіа Стол), прыз глядацкіх сімпатый
2014 МКФ у Вільнюсе (Лiтва) – лепшы акцёр (Ігар Самабор)
МКФ у Браціславе (Славакiя) – Гран-пры за лепшы фільм, прыз за лепшую мужчынскую ролю, прыз міжнароднай федэрацыі кінапрэсы ФІПРЭСІ за лепшы фільм
ПРА РЭЖЫСЁРА
Рок Бічэк - 1

Рок Бічэк

Яшчэ студэнтам Бічэк прадэманстраваў у сваіх працах выключную смеласць, падмацаваную выразнай эстэтыкай здымак, выкарыстоўваючы доўгія кадры, характэрны каларыт і тон драматычных падзей, якi здаецца будзённым і нядбайным, але насамрэч заўсёды дакладна вывераны. Як і яго любімыя рэжысёры (Міхаэль Ханэке, Крысціян Мунджыў, Андрэй Звягінцаў), Бічэк гуляе з патэнцыйнай небяспекай, якая хаваецца ў нязначных будзённых дэталях. У яго фільмах любы жэст, погляд ці кiнутае незнарок слова можа распаліць пажар.

Абраная фільмаграфія

2017 Сям'я

2013 Класны вораг

ВІДЭА