Вы памрэце, альбо мы вернем вам грошы

Велікабрытанія, 2018, 89’

У ролях

Том Уілкінсан, Анайрын Барнард, Мэрыян Бэйлі, Фрея Мавор, Крыстафер Эклстан

Пасля чарговай няўдалай спробы звесці рахункі з жыццём няўдачлівы пісьменнік Уільям звяртаецца да паслуг наёмнага забойцы Леслі – няўмольнага анёла смерці з «Гільдыі Забойцаў» – арганізацыі, гатовай аказаць дапамогу кожнаму, хто мае патрэбу ў хуткім і бязбольным сыходзе з жыцця. У Леслі добрае сэрца, але няцвёрдая рука. Начальства марыць адправіць яго на пенсію, а кантракт, які яму трапіўся– адзіны шанец адцягнуць непазбежнае. Аднак у справу ўмешваецца выпадак. Уільяму раптам усміхнуўся лёс: ён улюбляецца ...