Д'ябал паміж ног
Рэжысёр
Артура Рыпштэйн
Прадзюсер
Мігель Некаэчэа,
Марка Пола Констандсе,
Антоніа Чаварыяс,
Моніка Лаcана
Cцэнар
Пас Алісія Гарсіядыега
Правы
Latido Films
Аператар
Аляхандра Канту
У ролях
Сільвія Паскель, Аляхандра Суарэс, Грэта Сервантэс
Вытворчасць
Carnaval Films, Oberon
Вузы шлюбу так моцна звязалі Старога і Беатрыс, што яны сталі непарыўным цэлым. Жыццё пад адным дахам для іх невыноснае, аднак яны па-ранейшаму неабходныя адно аднаму: у іх адны на дваіх дэманы, успаміны і крыўды. Старога грызе рэўнасць, яе – пажада. Яны – найбліжэйшыя ворагі, якія жывуць у гармоніі нянавісці. Так працягваецца з году ў год, пакуль Дынора, іх маладая пакаёўка, не бярэ сітуацыю ў свае рукі. Менавіта тады лёс наганяе сужэнцаў.

Артура Рыпштэйн
Артура Рыпштэйн – клаciк мексiканскага кiно – нарадзіўся ў горадзе Мехіка. Яго доўгая фільмаграфія ўключае такія вядомыя стужкі, як «Жанчына з порта» (1991), «Царыца ночы» (1994), «Цёмна-барвовы» (1996), «Палкоўніку ніхто не піша» (1999) і «Вуліца горычы». «Д'ябал паміж ног» – найноўшая яго работа.
Абраная фільмаграфія
«Жанчына з порта» (1991)
«Царыца ночы» (1994)
«Цёмна-барвовы» (1996),
«Палкоўніку ніхто не піша» (1999)
«Вуліца горычы» (2015)