Экспрэс, экспрэс

Славенія, 1995, 74 хв.

Рэжысёр

Ігар Штэрк

Прадзюсер

Ігар Штэрк

Cцэнар

Мацьяж Паграйц,
Ігар Штэрк

Правы

Slovenian Film Centre

Аператар

Валянцін Перко

У ролях

Грэгар Бакавіч, Барбара Цэрар, Лойзэ Розман, Андрэй Розман-Роза, Петэр Мусеўскі

Вытворчасць

A.A.C. Production

Рамантычная камедыя з элементамі абсурду. Пасля смерці бацькі малады чалавек садзіцца ў цягнік. У яго паездкі няма мэты, ён проста купляе квіткі ад станцыі да станцыі. У дарозе ён сустракае мноства эксцэнтрычных і забаўных спадарожнікаў. Сярод іх – незнаёмка, у якую герой па-сапраўднаму закахаўся. Яго пачуцці ўзаемныя, але дзяўчына выходзіць на адной са станцый, бо ў кожнага свая дарога, поўная прыгод і цікавых здарэнняў. Аднак падарожжа ў крыві герояў. Іх звілістыя жыццёвыя сцежкі сыдуцца разам, а цягнік стане іх агульным домам...

ЎЗНАГАРОДЫ
1999 МКФ у Ананэ (Францыя) – спецыяльны прыз журы
1998 Міжнародны фестываль фільмаў Міжземнамор'я у Манпелье (Францыя) – прыз глядацкіх сімпатый, прыз кінакрытыкаў, «Залатая Антыгона»
1997 МКФ усходне-еўрапейскага кіно у Котбусе (Германія) – прыз глядацкіх сімпатый
ПРА РЭЖЫСЁРА
Ігар Штэрк - 1

Ігар Штэрк

Ігар Штэрк (1968 г.н.) вывучаў рэжысуру кіно ў Акадэміі тэатра, радыё, кіно і тэлебачання ў Любляне. Яго кароткаметражны фільм «Паштоўкі» быў адзначаны прызам за лепшы сцэнар на Югаслаўскім фестывалі кароткаметражнага і дакументальнага кіно ў Бялградзе. «Экспрэс, экспрэс» – яго першая поўнаметражная праца. У 2002 годзе рэжысёр зняў свой другі мастацкі фільм «Любляна». У ліку яго іншых вядомых прац – сюррэалістычны дэтэктыў «09:06» (2009) і моладзевы трылер з элементамі жаху «У паходзе з Мано» (2016).

Абраная фільмаграфія

2016 У паходзе з Мано

2009 9:06

2002 Любляна

1995 Экспрэс, экспрэс