ЧАЛАВЕК З ЧАРОЎНАЙ СКРЫНЯЙ

Польшча, Італія, 2017, 103 хв.

Рэжысёр

Бодо Кокс

Прадзюсер

Ізабэла Ігель,
Раман Яраш

Cцэнар

Бодо Кокс

Правы

Reel Suspects

Аператар

Аркадзіуш Томяк, Дамінік Данільчык

У ролях

Пётр Полак, Вольга Боладзь, Себасціян Станкевіч, Хелена Наровіч

Вытворчасць

Alter Ego Pictures, Vargo Films

Дзеянне адбываецца ў не вельмі далёкай, але даволі змрочнай будучыні. Галоўны герой, Адам, пераязджае ў старую кватэру. У шафе ён знаходзіць незвычайны радыёпрыёмнік – паслухаўшы яго, ён пераносіцца ў 1950-я гады. Спачатку ўсё падобна на галюцынацыю ці сон, але неўзабаве Адам разумее, што гэтая поўная палітычных інтрыг рэальнасць пагражае яго жыццю ў 2030-х. 

ЎЗНАГАРОДЫ
2017 Нацыянальны фестываль польскага кіно ў Гдыні (Польшча) – прыз за лепшую музыку
ПРА РЭЖЫСЁРА
Бодо Кокс - 1

Бодо Кокс

Нарадзіўся ў 1977 годзе. Вывучаў журналістыку ва Ўроцлаўскім універсітэце і ў Школе Анджэя Вайды (курс «Студыя пробаў»). Вучыўся на рэжысёра ў кінашколе ў Лодзі. Адзін з галоўных рэжысёраў польскага незалежнага кіно. «Дзяўчына з шафы» (2013) – яго дэбют у мастацкім кіно, была абраная для паказу ў секцыі «На Усход ад Захаду» на МКФ у Карлавых Варах. Фільм быў ухвалены крытыкамі і атрымаў мноства ўзнагарод на фестывалях («Лепшы дэбют» на Рымскім МКФ, «Лепшы дэбют» на МКФ у Котбусе, «Лепшы фільм» на МКФ у Будапешце).

Абраная фільмаграфія

2017 Чалавек з чароўнай скрыняй

2013 Дзяўчына з шафы