Генезіс

Канада, 2018, 129 хв.

Рэжысёр

Філіп Лесаж

Прадзюсер

Галіле Марыён-Гавен,
Жэнеўева Госэлен-Г.

Cцэнар

Філіп Лесаж

Правы

Be for Films

Аператар

Нікаля Канічыоні

У ролях

Ноэ Абіта, Тэадор Пэлерэн, Эдуар Трамбле-Грэньё, П'ер-Люк Фанк, Эмілі, Б'ер, Максім Дзюманцье, Поль Ахмарані, Жуль Рой Сікот, Антуан Маршан-Ганьён, Жан-Сымон Ледзюк, Марк Бапрэ, Мілен Макэй

Вытворчасць

Productions l'Unite Centrale

Сучасны раман выхавання. 16-гадовы Гіём вучыцца ў закрытай школе для хлопчыкаў, па начах чытае Сэлінджэра, а на занятках артыстычна парадзіруе сваіх настаўнікаў і аднакласнікаў. Ён малады бунтар і пачувае сябе адзінокім паўсюль, дзе дзейнічае закон большасці. Яго лепшы сябра Нікалас – мясцовы лавелас, разбэшчаны жаночай увагай і не здольны заўважыць прыкметы сапраўднага пачуцця. Шарлота – сястра Гіёма – нібыта ідэальна ўпісана ў сацыяльнае асяроддзе, але губляе сябе пасля таго, як яе хлопец прапаноўвае адкрытыя адносіны.

ЎЗНАГАРОДЫ
2018 МКФ у Лакарна (Швейцарыя) – фiльм-удзельнiк асноўнай конкурснай праграмы
2018 МКФ у Вальядалідзе (Іспанія) – прызы за лепшы фільм, лепшую рэжысуру, лепшую мужчынскую ролю (Тэадор Пэлерэн)
2018 МФ новага кіно ў Манрэалі (Канада) –прыз «Залаты воўк» за лепшы фільм, прэмія за лепшую мужчынскую ролю.
ПРА РЭЖЫСЁРА
Філіп Лесаж - 1

Філіп Лесаж

Філіп Лесаж пачынаў як рэжысёр-дакументаліст. Ён – аўтар 4-х поўнаметражных фільмаў, у тым ліку карціны «Сэрца, якое б'ецца» (2010) – лаўрэата нацыянальнай кінапрэміі. Яго дэбютны мастацкі фільм «Дэманы» (2015) быў прадстаўлены на больш за 60 міжнародных фестывалях, уключаючы Мінскі МКФ. Фільм «Дэманы» перамог у асноўным конкурсе кінафестывалю ў Сан-Францыска, быў уключаны ў дзясятку лепшых фільмаў на фестывалі ў Таронта і быў занесены ў спіс 10 лепшых фільмаў 2015 года па версіі выдання «Variety».

ВІДЭА