Вартаўнік мяжы

Славенія, Германія, Францыя, 2002, 100 хв.

Рэжысёр

Мая Вэйс

Прадзюсер

Іда Вэйс,
Петэр Браац

Cцэнар

Брок Норман Брок,
Зоран Хачавар,
Мая Вэйс

Правы

Slovenian Film Centre

Аператар

Боян Кастэліч

У ролях

Іва Крайнц, Піа Земльіч, Таня Паточнік, Ёнас Жнідаршыч, Ігар Коршыч

Вытворчасць

Bela Film, TV Slovenija, Taris filmproduktion - Solingen

Тры дзяўчыны адпраўляюцца ў летні паход на каноэ па рацэ Купа. Іх падарожжа ператвараецца ў кашмар, калі яны даведваюцца, што скрозь лясы праходзіць не толькі мяжа паміж Славеніяй і Харватыяй, але і лінія паміж дазволеным і забароненым, і лінію гэту праводзіць самаабвешчаны Вартаўнік межаў...

ЎЗНАГАРОДЫ
2002 Берлінскі МКФ (Германія) – прэмія Манфрэда Зальцгебера
Фестываль славенскага фільма – награда Vesna за лепшую жаночую ролю (Іва Крайнц)
ПРА РЭЖЫСЁРА
Мая Вэйс - 1

Мая Вэйс

Мая Вэйс (1965 г.н.) належыць да сярэдняга пакалення майстроў кіно, якія працуюць у незалежнай Славеніі. З'яўляецца першай славенскай жанчынай-рэжысёрам, якая зняла поўнаметражны мастацкі фільм – «Вартаунік мяжы» (2002). Аўтар шэрагу дакументальных фільмаў, якія атрымалі міжнароднае прызнанне. 20 гадоў таму стала адным з арганізатараў кінакампаніі Bela Film Production House. На працягу апошніх 7 гадоў узначальвае інстытут Zavod Maja Weiss. З 2016 чытае лекцыі ў каледжы EŠNM ў горадзе Нова-Месца.

Абраная фільмаграфія

2007 Інсталяцыя кахання

2002 Вартаунік мяжы