МАСТАЦТВА КАХАННЯ. ГІСТОРЫЯ МІХАЛІНЫ ВІСЛОЦКАЙ

Польшча, 2017, 121 хв.

Рэжысёр

Марыя Садоўска

Прадзюсер

Кшыштоф Тэрэй

Cцэнар

Кшыштаф Рак

Правы

Be For Films

Аператар

Міхал Сабачыньскі

У ролях

Магдалена Бачарска, Пётр Адамчык, Юстына Васілеўска, Эрык Любос, Ясьміна Поляк, Караліна Грушка

Вытворчасць

Watchout Productions sp. z o. o

Міхаліна Віслоцка напісала кнігу, якая змяніла ўсё. Але перш чым «Мастацтва кахання» заваявала чытацкі рынак у Польшчы і здзейсніла сэксуальную рэвалюцыю сярод грамадзян Польскай Народнай Рэспублікі, аўтару давялося прайсці доўгі шлях. Вядомая гінеколаг прысвяціла гады  свайго жыцця, каб зламаць стэрэатыпныя ўстаноўкі маральнасці, змагаючыся  з бяздушнай цэнзурай. Гісторыя з’яўлення «Мастацтва кахання» – гэта і ёсць гісторыя сэксуальнай рэвалюцыі «зроблена ў ПНР». 

ЎЗНАГАРОДЫ
2017 Нацыянальны фестываль ігравога кіно ў Гдыні (Польшча) – конкурсная праграма
ПРА РЭЖЫСЁРА
Марыя Садоўска - 1

Марыя Садоўска

Польская спявачка, кампазітар, прадзюсер і рэжысёр. Нарадзілася 27 чэрвеня 1976 г. у Варшаве. У 2002 годзе скончыла рэжысёрскі факультэт Вышэйшай школы кінематаграфіі, тэлебачання і тэатра ў Лодзі. Яе першы поўнаметражны фільм «Жаночы дзень» (2013) атрымаў галоўны прыз на 22 МКФ ўсходне-еўрапейскага кіно ў Котбусе.

Абраная фільмаграфія

2017 Мастацтва кахання. Гісторыя Міхаліны Віслоцкай

2013 Жаночы дзень

ВІДЭА