МАДАМ ХАЙД

Францыя, 2017, 95 хв.

Рэжысёр

Серж Базон

Прадзюсер

Давід Цьён,
Філіп Мартэн

Cцэнар

Аксэль Рапэр,
Серж Базон

Правы

MK2

Правы на тэрыторыі РБ

Тэлевізійнае агенцтва «Рускі Рэпартаж»

Аператар

Селін Базон

У ролях

Ізабэль Юпэр, Рамэн Дзюрыс, Хасэ Гарсія, Ада Сэнані, Гіём Вердзье, Патрыцыя Барзык

Вытворчасць

Les Films Pelléas, Frakas Productions

Ізабэль Юпэр у «жаночай» версіі класічнага сюжэту пра доктара Джэкiла і містэра Хайда. Мадам Жэкіль – эксцэнтрычная «вучылка», якую ні ў грош не ставяць ні калегі, ні вучні. Аднойчы ў навальнічную ноч у яе трапляе маланка, і гэта здарэнне фантастычным чынам мяняе гераіню. У рахманай мадам абуджаецца інфернальная мадам Хайд. Уладная і небяспечная для навакольных, яна жыве ўнутры мадам Жэкiль і чакае зручнага моманту, каб адпомсціць сваім крыўдзіцелям ...

ЎЗНАГАРОДЫ
2017 МКФ у Лакарна (Швейцарыя) – прыз за лепшую жаночую ролю (Ізабэль Юпэр)
ПРА РЭЖЫСЁРА
Серж Базон - 1

Серж Базон

Нарадзіўся ў 1972 годзе ў Экс-ан-Правансе. У падлеткавым узросце захапіўся кіно. У 1998 годзе на ўласныя грошы за дзевяць дзён зняў свой першы поўнаметражны фільм «Сяброўства». Другі фільм «Моды» (2002) быў паказаны больш чым на трыццаці кінафестывалях. Прэм’ера трэцяга фільма, «Францыя», адбылася ў Канах у 2007 годзе. У 2013 годзе у праграме «Двухтыднёвік рэжысёраў» на Канскім МКФ адбылася прэм’ера фільма «Тып-Топ». Фільм атрымаў Прэмію грамадства драматычных аўтараў і кампазітараў.

Абраная фільмаграфія

2017 Мадам Хайд