МАЛАДЫ ГАДАР

Францыя, 2017, 107 хв.

Рэжысёр

Мішэль Азанавічус

Прадзюсер

Фларанс Гасто ,
Мішэль Азанавічус,
Рыяд Сатуф

Cцэнар

Мішэль Азанавічус (па кнізе Ан Вяземскі)

Правы

Wild Bunch

Правы на тэрыторыі РБ

Тэлевізійнае агенцтва «Рускі Рэпартаж»

Аператар

Гіём Шыфман

У ролях

Луі Гарэль, Стэйсі Марцін, Берэніс Бежо, Таня Лапэр

Вытворчасць

Les Compagnons du Cinéma

Парыж, 1967 год. Жан-Люк Гадар – лідэр «новай хвалі», рэжысёр, які змяніў мову кіно, здымае «Кітаянку». Ён страшэнна закаханы ў выканаўцу галоўнай ролі, акторку Ан Вяземскі, маладзейшую за яго на 20 гадоў. Яны шчаслівыя і спалучаюцца законным шлюбам. Скандальны прыём фільма і моладзевы бунт, які ўспыхнуў у траўні 68 года, зацягваюць бескампраміснага генія ў вір рэвалюцыі... 

ЎЗНАГАРОДЫ
2017 Канскі МКФ (Францыя) – конкурсная праграма
ПРА РЭЖЫСЁРА
Мішэль Азанавічус  - 1

Мішэль Азанавічус

Нарадзіўся ў 1967 годзе ў Парыжы. Працаваў на французскім тэлеканале Canal +. У 1993 выйшаў першы фільм рэжысёра, камедыя «Амерыканскі клас». У 2006 годзе прыступіў да здымак камедыйнай серыі фільмаў пра Агента 117. Сусветную вядомасць прынесла рамантычная камедыя «Артыст» (2011), якая атрымала мноства прэмій і ўзнагарод на міжнародных кінафестывалях. Двухразовы лаўрэат прэмій BAFTA (2012) і «Сезар» (2012), уладальнік прэміі «Оскар» (2012), намінант на прэмію «Залаты глобус» (2012).

Абраная фільмаграфія

2017 Малады Гадар

2011 Артыст

ВІДЭА