АДЭСКІ ПАДКІДЫШ

Украіна, 2017, 90 хв.

Рэжысёр

Георгій Дэліеў

Прадзюсер

Георгій Дэліеў

Cцэнар

Георгій Дэліеў (па п’есе Георгія Галубенка)

Правы

Кінакампанія «Deliev Art»

Аператар

Яўген Клачко

У ролях

Барыс Барскі, Наталля Бузько, Георгій Дэліеў

Вытворчасць

Кінакампанія «Deliev Art»

Па-сапраўднаму Адэскі, вясёлы і трошкі сумны фільм пра безжурботных і  дзіўных жыхароў сучаснай Паўднёвай Пальміры! Самотны 70-гадовы стары, эксцэнтрычны адэскі мастак сэр Пінхус марыць пра ўнукаў. Дзяцей у яго няма, а для ажыццяўлення мары, для з’яўлення ўнука, натуральна патрэбен сын. І лепш за ўсё – сын дарослы. Сябры з Дома Малюткі выбіраюць яму на гэтую ролю Аркашу, 50-гадовага балбеса, які вызваліўся з калоніі і працуе ў доме малюткі качагарам.

ПРА РЭЖЫСЁРА
Георгій Дэліеў - 1

Георгій Дэліеў

Нарадзіўся ў 1960 годзе ў Херсоне. Скончыў АІБІ па спецыяльнасці «архітэктура» (1982), Дзяржаўны інстытут тэатральнага мастацтва па спецыяльнасці «акцёр і рэжысёр эстрадных прадстаўленняў і масавых відовішчаў» (1989). У 1984 працаваў у Ленінградскім тэатры «Ліцэдзеі» пад кіраўніцтвам В. Палуніна, у гэтым жа годзе прыняты ў ансамбль пантамімы і клаунады «Маскі» пры Адэскай філармоніі, дзе працуе рэжысёрам па цяперашні час. У 1991 годзе зняў паўнаметражны мастацкі фільм «Сем дзён з рускай прыгажуняй» Заслужаны артыст Украіны.

Абраная фільмаграфія

2017 Адескі падкідыш