Ікар

Польшча, 2019, 122 хв.

Рэжысёр

Мацей Пепшыца

Прадзюсер

Рэната Чарнкоўска-Лістась,
Марыя Голась

Cцэнар

Мацей Пепшыца

Правы

Intramovies

Аператар

Вітальд Плуценнік

У ролях

Давід Агроднік, Цыпрыян Грабоўскі, Пётр Адамчык, Мікалай Храбочак, Вікторыя Гарадзецкая, Юстына Васілеўска, Міхал Філіпяк

Вытворчасць

RE STUDIO

Заснавана на рэальных падзеях. Метэк страціў зрок яшчэ ў дзяцінстве. Апынуўшыся ў манастырскім прытулку для сляпых, хлопчык разумее, што музыка можа стаць яго правадніком у шырокі свет. З часам Метэк становіцца бліскучым класічным музыкам, пакуль аднойчы не знаёміцца з музыкай Біла Эванса. Цяпер адзіная яго мэта – стаць найлепшым джазавым піяністам Польшчы. Метэк дасягае ўсё большых вышынь, уключна з перамогай на фестывалі ў Мантро. Ён падарожнічае, дае канцэрты і выступае на тэлебачанні. Мяжа 1960–1970-х гадоў – яго зорны час: усеагульнае захапленне яго талентам і слава абяцаюць шчасце, але ці так гэта насамрэч?

ЎЗНАГАРОДЫ
2019 Нацыянальны фестываль польскага кіно ў Гдыні (Польшча) – прэмія «Сярэбраныя львы», прызы за лепшую аператарскую работу і за лепшую мужчынскую ролю (Давід Агроднік)
ПРА РЭЖЫСЁРА
Мацей Пепшыца - 1

Мацей Пепшыца

Нарадзіўся ў 1964 годзе ў Катавіцэ, Польшча. Дэбютаваў у 2008 годзе з фільмам «Стрэмкі». У 2013 годзе зняў карціну «Хочацца жыць», якая заваявала міжнароднае прызнанне, атрымаўшы шэраг узнагарод на фестывалях у Манрэале, Чыкага, Сіэтле, а таксама стала фільмам закрыцця 20-га Мінскага МКФ «Лiстапад». Трэці поўнаметражны фільм «Я – забойца» атрымаў прыз за лепшую рэжысуру на МКФ у Шанхаі (2017), «Сярэбраных львоў» і прыз за лепшы сцэнарый на фестывалі нацыянальнага кіно ў Гдыні (2016).

Абраная фільмаграфія

2008 Стрэмкі

2013 Хочацца жыць

2016 Я – забойца

ВІДЭА