Давай развядземся

Расія, 2019, 92 хв.

Рэжысёр

Ганна Пармас

Прадзюсер

Сяргей Сельянаў,
Наталля Дрозд,
Канстанцін Эрнст

Cцэнар

Ганна Пармас,
Марыя Шульгіна,
Лізавета Ціханава

Правы

Mint Films

Правы на тэрыторыі РБ

Экспонента

Аператар

Леван Капанадзэ

У ролях

Ганна Міхалкова, Антон Філіпенка, Святлана Камыніна, Максім Лагашкін, Надзея Маркіна, Фёдар Лаўроў, Ганна Рыцарава

Вытворчасць

CTB Film Company

Расейскі парафраз на тэму фільма «Лепшыя часы Дорыен Б.»

Галоўная гераіня фільма «Давай развядземся», урач-гінеколаг Маша, ад якой сыходзіць муж. Калі мужчына сыходзіць ад жанчыны, ён забірае не толькі зубную шчотку і брытву. Ён уносіць з сабой усе яе спадзяванні на будучыню. Зразумела, больш высакародна будзе адпусціць мужа да іншай і вярнуць яму ўсё, у тым ліку і абяцанні. Але моцныя жанчыны звыкліся змагацца за сваё шчасце. Маша пачынае адчайную барацьбу за свайго нявернага мужа Мішу. Ці адолее яна ў гэтым супрацьстаянні сваю суперніцу: І калі адолее, ці атрымае яна тое, чаго хоча?

ЎЗНАГАРОДЫ
2019 КФ «Кінатаўр» (Расея) – прыз імя Рыгора Горына за лепшы сцэнарый, прыз за лепшы дэбют (Ганна Пармас)
ПРА РЭЖЫСЁРА
Ганна Пармас - 1

Ганна Пармас

Нарадзілася ў 1970 годзе ў Ленінградзе. У 1993 годзе атрымала інжынерную адукацыю ў дзяржаўным універсітэце аэракасмічнага прыборабудавання Санкт-Пецярбургу. Працавала памочнікам рэжысёра на «Ленфільме». У 2004-2007 гг. у якасці рэжысёра і сцэнарыста працавала на розных тэлеканалах. У 2016 годзе як рэжысёр-пастаноўшчык зняла навелу «Дзяўчынкі»; альманах «Пецярбург. Толькі па любові.». «Давай развядземся!» – яе дэбютны поўнаметражны фільм

Абраная фільмаграфія

«Пецярбург. Толькі па любові» (2016)

«Дзяўчынкі» (2016)