ДЗЕНЬ СЕНЕКІ

Літва, Латвія, Эстонія, Расія, 2016, 100 хв.

Рэжысёр

Крысціёнас Вільджунас

Прадзюсер

Ульяна Кім

Cцэнар

Крысціёнас Вільджунас

Правы

Studio Uljana Kim

Аператар

Аўдрус Кемежыс

У ролях

Іна Марыя Бартайтэ, Дайнюс Гавеноніс, Эльжбета Латэнайтэ, Майт Мальмстэн

Вытворчасць

Studio Uljana Kim, Amrion Producton, Locomotve Productons

1988 год, Вільнюс напрыканцы савецкай эпохі. Пратэстны рух у рэспубліцы дасягае свайго апагею. Юныя сябры арганізуюць «Грамадства Сенекі» і клянуцца адзін аднаму жыць так, як быццам кожны дзень – апошні. І толькі любоўны трохкутнік уносіць раскол у адносіны маладых людзей. Здаецца, праз 25 гадоў нішто не будзе нагадваць герою пра яго бунтарскае мінулае – ён паспяховы чалавек, у яго добрая праца і цудоўная сям’я. Але ў глыбіні душы ён расчараваны. Звычка дыстанцыявацца ад падзей у вонкавым свеце ператварыла яго ў халоднага назіральніка. Крызіс у  сям’і змушае яго ўспомніць клятвы, дадзеныя ў маладосці. 

ЎЗНАГАРОДЫ
2017 Нацыянальная прэмія «Срэбны журавель» (Літва) – прыз у намінацыі «Лепшая праца мастака-пастаноўшчыка», прыз за творчыя дасягненні (прадзюсер Ульяна Кім)
ПРА РЭЖЫСЁРА
Крысціёнас Вільджунас - 1

Крысціёнас Вільджунас

Нарадзіўся ў 1970 годзе ў Вільнюсе. У 1996 годзе скончыў Літоўскую акадэмію музыкі, тэатра і кіно па спецыяльнасці кінарэжысура. З 1995 года зняў кароткаметражныя і поўнаметражныя мастацкія фільмы: «Арэнда» (2002), «Ты гэта я» (2006) (удзел у конкурсе «Асаблівы погляд» на Канскім МКФ), «Калі абдыму цябе» (2010 ).

Абраная фільмаграфія

2016 Дзень Сенекі