ПРЫГАЖУНЯ

Літва, 1969, 63 хв.

Рэжысёр

Арунас Жэбрунас

Cцэнар

Юрый Якаўлеў

Правы

Літоўскі кінацэнтр

Аператар

Альгiмантас Моцкус

У ролях

Інга Міцкітэ, Лілія Жадзейкітэ, Сяргей Марцінсон, Арвідас Самукас, Таурас Рагалявічус, Владас Юркунас, Гедымінас Гірдвайніс

Вытворчасць

Літоўская кінастудыя

Больш за ўсё дзеці ў двары любяць гуляць у «Кампліменты». Усе збіраюцца ў гурток і кажуць таму, хто танцуе ў цэнтры, што-небудзь добрае. Інга – адкрытая, добрая дзяўчынка, яна ўсім падабаецца і ўсе называюць яе прыгажуняй. І толькі адзін хлопчык адкрыта кажа ёй, што яна непрыгожая. Ён пасяліўся ў доме нядаўна і, атрымаўшы мянушку Нямко, не жадае прызнаваць незразумелыя правілы гульні.

ЎЗНАГАРОДЫ
1970 IV УКФ ў Мінску - прыз за лепшую аператарскую працу, дыплом за выкананне дзіцячай ролі (Інга Міцкітэ)
ПРА РЭЖЫСЁРА
Арунас Жэбрунас - 1

Арунас Жэбрунас

Нарадзіўся 8 жніўня 1930 года ў Каўнасе. У 1955 годзе скончыў Віленскі мастацкі інстытут. У кіно пачынаў працаваць як мастак кінафільмаў. Першая рэжысёрская праца – фільм «Апошні стрэл» (1960). Фільм «Дзяўчынка і рэха» (1964) атрымаў Гран-пры МКФ фільмаў для моладзі ў Канах і Спецыяльную прэмію журы «Срэбны парус» на XVIII МКФ у Лакарна. Выбітны літоўскі рэжысёр дзіцячага кіно, які імкнуўся раскрыць у сваіх працах унутраны свет дзіцяці. Памёр у Вільнюсе ў 2013 годзе

Абраная фільмаграфія

1969 Прыгажуня