САДУТА ТУТА

Літва, 1974, 78 хв.

Рэжысёр

Альмантас Грыкявічус

Cцэнар

Вітаўтас Жалакявічус

Правы

Літоўскі кінацэнтр

Аператар

Данатас Пячура

У ролях

Юозас Будрайціс, Рэгімантас Адамайціс, Эугенія Плешкітэ, Ніёле Лепешкайтэ, Бронюс Бабкаўскас, Альгіс Жалядуоніс, Аўрымас Бабкаўскас, Данутэ Крыштапайцітэ, Рамуальдас Раманаўскас

Вытворчасць

Літоўская кінастудыя

Пятрас – таленавіты, але незапатрабаваны віленскі мастак. Па званку старога прыяцеля Павіласа, ён адпраўляецца да яго за горад, каб дапамагчы ў афармленні пансіяната. Але жыццё ў асяроддзі ідылічных пейзажаў не дае магчымасці схавацца ад душэўнай скрухі. Каханне, сям’я, жыццё, смерць, вернасць і здрада робяцца краевугольным каменем творчага і духоўнага крызісу, з якога сябры-сапернікі шукаюць выйсце.

ПРА РЭЖЫСЁРА
Альмантас Грыкявічус - 1

Альмантас Грыкявічус

У 1965 годзе скончыў УДІК, з 1959 па 1992 працаваў на Літоўскай кінастудыі. На пачатку сваёй кар’еры здымаў дакументальныя фільмы, якія атрымалі шырокае прызнанне. Першай мастацкай працай стаў фільм «Пачуцці» (1968), зняты сумесна з Альгірдасам Даўса. Некаторыя з яго фільмаў, у тым ліку «Садута тута», былі забароненыя ў савецкі час, іншыя ж траплялі на міжнародныя фестывалі. «Факт» (1980) стаў першым літоўскім фільмам, які трапіў ў конкурсную праграму Канскага МКФ.

Абраная фільмаграфія

1974 Садута Тута