РАЗАМ НАЗАЎСЁДЫ

Літва, Румынія, 2015, 98 хв.

Рэжысёр

Ліна Лужытэ

Прадзюсер

Дагне Вільджунайтэ

Cцэнар

Ліна Лужытэ

Правы

Just a Moment, Lithuanian Film Fund

Аператар

Алег Муту

У ролях

Габія Ярамінайтэ, Дайнюс Гавеноніс, Эйла Грыбінайтэ, Гедрус Савіцкас, Раса Самуалітэ

Вытворчасць

Just a Moment, Alien Films

У сямейным жыцці галоўнай гераіні фільма поўны разлад. Яе маленькая дачка паталагічна хлусіць, а муж працуе каскадзёрам у трэцягатунковай кінакампаніі. Ён удзельнічае ў здымках малабюджэтных фільмаў і ўвесь час рызыкуе жыццём. Гэта мучыць гераіню, як і думка пра тое, што на самой справе яна не патрэбна сваім блізкім. Страціўшы надзею, яна гатовая пайсці на ўсё, каб даказаць адваротнае і захаваць сям’ю.

ЎЗНАГАРОДЫ
2016 МКФ у Карлавых Варах (Чэхія) – конкурсная праграма «На Усход ад Захаду»
2017 Нацыянальная прэмія «Срэбны журавель» (Літва) – прыз за лепшую жаночую ролю
ПРА РЭЖЫСЁРА
Ліна Лужытэ - 1

Ліна Лужытэ

Нарадзілася ў 1985 г. у Вільнюсе. У 2011 скончыла магістратуру Літоўскай акадэміі музыкі, тэатра і кіно па класе кінарэжысуры. Пасля выхаду некалькіх кароткаметражных мастацкіх і дакументальных фільмаў здымае сваю першую поўнаметражную працу – фільм «Цацкі» пра жыццё жыхароў беларускага горада Жлобін. Яе першы поўнаметражны мастацкі фільм «Разам назаўсёды» створаны міжнароднай літоўска-румынскай камандай.

Абраная фільмаграфія

2015 Разам назаўжды