ЖАНЧЫНА І ЛЯДНІК

Літва, Эстонія, 2016, 56 хв.

Рэжысёр

Аўдрюс Стоніс

Прадзюсер

Радвіле Шуміле

Cцэнар

Аўдрюс Стоніс

Правы

Studio UKU

Аператар

Аўдрюс Кемежыс, Міндаўгас Сурвіла

Вытворчасць

Studio UKU

Літоўская вучоная Аўшра Рэвутайтэ правяла 30 гадоў у гарах Цянь-Шань у Цэнтральнай Азіі на мяжы паміж Казахстанам, Кыргызстанам і аўтаномным рэгіёнам Кітая Сіньцзян. На вышыні каля 3500 метраў над узроўнем мора, на старой савецкай даследчыцкай базе, у кампаніі толькі свайго вернага сабакі і шэрага ката яна вывучае змену клімату на лядніку Туюксу. Мы бачым, як растае і капае лёд у велічных пячорах, як цякуць ручаі праз бязлюдныя горныя пераходы і як любімцы Рэвутайтэ гуляюць у амаль поўнай цішыні. Урачыстае маўчанне гор толькі зрэдку парушае музыка чалавека, які далёка-далёка ўнізе грае на традыцыйным інструменце. 

ЎЗНАГАРОДЫ
2017 Прэмія «Срэбны журавель» (Літва) – лепшая аператарская праца, лепшы дакументальны фільм
ПРА РЭЖЫСЁРА
Аўдрюс Стоніс - 1

Аўдрюс Стоніс

Незалежны рэжысёр і прадзюсар, член Еўрапейскай сеткі дакументальнага кіно і Еўрапейскай кінакадэміі. Прадстаўляе Літву ў складзе праўлення Еўрапейскага фонду падтрымкі кіно Eurimages. Яго фільмы атрымалі шэраг міжнародных узнагарод, у тым ліку прыз глядацкіх сімпатый у Ньёне, Гран-пры ў Спліце, прызы фестываляў у Барнхольме, Нойбрадэнбургу, Більбао, Фларэнцыі, Аберхаўзэне і Сан-Францыска. Стужка «Зямля сляпых» (1992) стала лаўрэатам прэміі Еўрапейскай кінаакадэміі як лепшы дакументальны фільм года.

Абраная фільмаграфія

2016 Жанчына і ляднік