Маленькі Джо

Аўстрыя, Вялікабрытанія, Германія, 2019, 105 хв.

Рэжысёр

Джэсіка Хаўснер

Прадзюсер

Бруна Вагнер,
Філіп Бабер,
Бертран Фэўр,
Джэсіка Хаўснер,
Джэрардзін О'Флін,
Марцін Гшлахт

Cцэнар

Джэсіка Хаўснер,
Жэральдзін Баяр

Правы

Coproduction Office

Аператар

Марцін Гшлахт

У ролях

Эмілі Бічэм, Бэн Уішоў, Кэры Фокс, Кіт Конар, Дэвід Уілмат, Фенікс Брасар, Себасцьян Хюльк, Ліндсі Дункан

Вытворчасць

Coop99,The Bureau, Essential Films

Маці-адзіночка Эліс, адданы вучоны-селекцыянер, працуе на карпарацыю, якая займаецца вывядзеннем новых гатункаў раслін. Яна стварае асаблівую пунсовую кветку, адметную не толькі дзівоснай прыгажосцю, але і незвычайнай уласцівасцю: пры ўмове належнага догляду і кантакту з чалавекам яна можа зрабіць свайго гаспадара шчаслівым. Насуперак правілам кампаніі Эліс дорыць адну з раслін свайму сыну-падлетку Джо. Яны называюць кветку «Маленькі Джо», але разам з ёй растуць і падазрэнні Эліс, што гэтая расліна зусім не такая бяскрыўдная, як падаецца.

ЎЗНАГАРОДЫ
2019 Канскі МКФ (Францыя) – прыз за лепшую жаночую ролю
ПРА РЭЖЫСЁРА

Джэсіка Хаўснер

Джэсіка Хаўснер нарадзілася ў Вене, Аўстрыя, у 1972-м. Вывучала рэжысуру ў Кінаакадэміі Вены, дзе зняла адзначаныя ўзнагародамі кароткаметражныя фільмы «Флора» (1996) і «Інтэр-в'ю» (1999). Прем'ера яе першай поўнаметражнай стужкі «Мілая Рыта» (2001) адбылася на Канскім МКФ у праграме «Асаблівы погляд», дзе пазней былі прадстаўлены «Гатэль» (2004) і «Бязглуздае каханне» (2014). У 2009-м карціна «Лурд» атрымала прыз ФІПРЭСІ ў конкурснай праграме Венецыянскага МКФ. «Маленькі Джо» – 5-ы поўнаметражны фільм і англамоўны дэбют Хаўснер.

Абраная фільмаграфія

«Флора» (1996)

«Інтэр-в'ю» (1999)

«Мілая Рыта» (2001)

«Гатэль» (2004)

«Бязглуздае каханне» (2014)